https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Конкурс "100 ідэй для СНД" будзе праводзіцца раз у два гады


Пра гэта паведаміла каардынатар рэспубліканскага моладзевага конкурсу "100 ідэй для Беларусі" Алеся Віннік.
Конкурс "100 ідэй для СНД" будзе праводзіцца раз у два гады, паведаміла каардынатар рэспубліканскага моладзевага конкурсу "100 ідэй для Беларусі", работы Моладзевай лабараторыі сацыялагічных даследаванняў пры ЦК ГА "БРСМ", дзейнасці БРСМ у інтэрнэт-прасторы Алеся Віннік у час адкрытага дыялогу на тэму "Да 14 і старэйшыя" ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Вясной бягучага года ўпершыню правялі конкурс "100 ідэй для СНД". У ім прынялі ўдзел маладыя наватары, вучоныя. Конкурс атрымаў вялікі водгук. Мы вырашылі яго праводзіць раз у два гады з прыцягненнем інвестараў з краін СНД", - сказала Алеся Віннік. Таксама прапрацоўваецца пытанне аб зацвярджэнні яго на ўзроўні кіраўнікоў урадаў СНД.

Прыкладам паспяховай рэалізацыі аднаго з праектаў-пераможцаў "100 ідэй для СНД" з`яўляецца распрацоўка каманды Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі "Клінікі Беларусі". З пачатку года анлайн-сэрвіс, які спецыялізуецца на медыцынскім турызме, прыцягнуў у краіну некалькі соцень пацыентаў.

Што датычыцца традыцыйнага праекта "100 ідэй для Беларусі", паводле слоў Алесі Віннік, ён вельмі запатрабаваны сярод моладзі.

Аб гэтым сведчыць павелічэнне як колькасці ўдзельнікаў, так і колькасці праектаў. Распрацоўкі ўдзельнікаў з`яўляюцца эканамічна эфектыўнымі і прыносяць прыбытак у краіну. Напрыклад, дзякуючы ўкараненню распрацоўкі Наталлі Шчамялёвай "Ветэрынарныя прэпараты" сэканомлена Br1,5 млрд (недэмінаваных рублёў). А праект Аляксандра Дубавіцкага "Універсальны робат "Альтрон" знайшоў інвестара, і ў партнёрстве была створана кампанія ў сферы распрацоўкі робатаў, апаратных комплексаў, разумных сістэм, а таксама наладжана рэалізацыя такой прадукцыі за мяжу.

6 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.09.2016
Тематика:Бизнес, Культура
Просмотров:901
 
Ключевые слова:
Конкурс Инновации "100 идей для Беларуси"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме