Дні беларускай культуры ў Рызе з 17 па 30 кастрычніка пройдуць пад знакам вялікага паэта Янкі Купалы.
У праграме дзён, якія праходзяць у Год культуры Беларусі, - літаратурная выстаўка, спектакль, выстаўка дзіцячых малюнкаў аб Беларусі, адкрыццё фотавыставак, святочны канцэрт і фотапраект "Радаслоўе". Адкрыюць Дні беларускай культуры ў Рызе 17 кастрычніка фотавыстаўка Вольгі Кірылавай "Маленькія гісторыі вялікага горада" і канцэрт ансамбля беларускай песні "Лілея".
Канцэрт калектыў таксама дасць 18 кастрычніка, на сцэне выступіць ансамбль цымбал "Лілея". Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы 19 кастрычніка прадставіць выстаўку "Завуся я толькі - Янка Купала", прысвечаную жыццёваму і творчаму шляху паэта.
Экспазіцыя будзе працаваць у Беларускай асноўнай школе. Выстаўка дзіцячых малюнкаў "Беларускі куток" адкрыецца 20 кастрычніка ў Беларускім інфармацыйным цэнтры ў Акадэмічнай бібліятэцы Латвійскага ўніверсітэта.
У гэты ж дзень запланавана прэзентацыя фотавыстаўкі People Faces From The World праекта "Радаслоўе" і сустрэча з аўтарскім калектывам. Магчымасць сустрэцца з аўтарскім калектывам будзе таксама 26 кастрычніка.
Праграма 21 кастрычніка ўключае фотавыстаўку Вольгі Кірылавай і выступленне беларускага трыа "Вытокі", паказ дакументальнага фільма "Святая Рыма" беларускага рэжысёра, прадзюсара і сцэнарыста Валерыя Карпава, юбілейны канцэрт вакальнага ансамбля "Сузор`е" (мастацкі кіраўнік Людміла Кароль). Заключным мерапрыемтвам стане спектакль "Ветрык, вей!" тэатра-студыі "7 паверх" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў 30 кастрычніка ў тэатры Дайлес.
Дні беларускай культуры ў Рызе арганізуе Беларускі інфармацыйны цэнтр у супрацоўніцтве з Міністэрствам культуры, Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў, Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы, Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі, Турыстычным інфармацыйным цэнтрам Мінска, ААТ "ПрамАграЛізінг".
13 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА