Дарагія сябры!
Віншуем вас з Калядамі і Новым годам!
Мы разам ужо больш за чвэрць стагоддзя, і спадзяемся, што ў наступным годзе сувязь паміж намі яшчэ больш умацуецца!
Хай наступны год стане годам, у якім здзейсняцца ўсе вашыя планы, а добры настрой зробіцца неадлучным спадарожнікам у вандроўцы па ягоных святах ды штодзённасці!
Сабе мы пажадаем, каб ад вас прыходзілі толькі добрыя навіны!
Хай у надыходзячым годзе кожная ваша думка пра Беларусь будзе поўная натхнення, а энергія для кожнай дзеі на карысць Бацькаўшчыны – не згасала!
Управа МГА “ЗБС «Бацькаўшчына»”, 28 снежня 2016
zbsb.minsk@gmail.com