https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Беларускае Купалле" пройдзе ў Даўгаўпілсе


Падчас святкавання Купалля ў Даўгаўпілсе можна будзе наведаць майстар-класы, паслухаць выступленні музычных калектываў і нават узяць удзел у квэсце па пошуку папараць-кветкі.
У пятніцу, 7 ліпеня ў Даўгаўпілсе пройдзе свята "Беларускае Купалле".

Свята будзе праходзіць у парку Дубровіна.

Святкаванне Купалля ў Даўгаўпілсе стала традыцыяй. Штогод свята мяняе фармат, сёлета плануецца правядзенне свята-квэста.

А 16-й гадзіне пачнецца Інфармацыйны дзень, падчас якога на вялікай сцэне і ў намётах нацыянальна-культурныя цэнтры і грамадства, дзяржаўныя структуры будуць рэкламаваць свае паслугі, прапаноўваць цікавыя заняткі ў майстэрнях і "Карусель вакансій".

А 18-й пачнецца канцэрт "Беларускае Купалле". У праграме ўдзельнічаюць калектывы Цэнтра беларускай культуры — ансамбль народнай песні "Купалінка", танцавальны ансамбль "Лянок", вакальна-інструментальны ансамбль "Пралескі", харавая капэла "Спадчына", тэатральная студыя "Паўлінка", а таксама фальклорна-харэаграфічны ансамбль з Полацка (Беларусь). Народныя прыкметы і павер`і, песні, танцы, карагоды — усё аб святкаванні самай кароткай і самай чароўнай ночы ў годзе вы даведаецеся на свяце Купалля.

Фестываль "Купальскае кола" прайшоў у "Дукорскім маёнтку"

Увечары распачнеца квэст па пошуку папараць-кветкі — удзельнікам трэба будзе прайсці некалькі станцый, выканаўшы нескладаныя заданні: зрабіць паштоўку з выцінанкай (аплікацыя), адгадаць склад гаючай гарбаты, пакінуць запіску на дрэве жаданняў, скласці слова-падказку і знайсці месца, дзе хаваецца кветка шчасця.

А 18-й пачне працаваць і творчая майстэрня "Купальскі вянок", на якой кожны жадаючы зможа навучыцца плесці вянок з лугавых траў і кветак ці проста сабраць букецік.

Для беларусаў свята Купалле — адно з самых старажытных і шанаваных, прысвечаны яно сонцу і росквіту зямлі. Яно таксама мае магічныя рытуалы і традыцыі, праходзіць з песнямі, карагодамі, пошукамі чароўнай папараць-кветкі, скачкамі праз вогнішча, пляценнем вянкоў і зборам зёлак.

Мінск, 4 ліпеня 2017
Sputnik
 
Дата публикации:04.07.2017
Тематика:Белорусские центры, Культура
Просмотров:921
 
Ключевые слова:
Дзвінск Купалле Традиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме