https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў СААТ "Камунарка" са 120-годдзем з дня ўтварэння легендарнай фабрыкі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"З 1905 года пройдзены велізарны шлях ад маленькай кавярні да флагмана кандытарскай галіны незалежнай Беларусі, прадукцыю якога высока цэняць у нашай краіне і далёка за яе межамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Выкарыстанне экалагічна чыстай натуральнай сыравіны, эфектыўнае ўкараненне сучасных тэхналогій, стварэнне незвычайных рэцэптаў і арыгінальных смакавых спалучэнняў даюць магчымасць фабрыцы пашыраць рынкі збыту і заваёўваць новых паклоннікаў, канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

"Нядзіўна, што менавіта салодкая прадукцыя "Камунаркі" ў ліку першых сярод прадпрыемстваў рэспублікі ўдастоена вышэйшай узнагароды - Дзяржаўнага знака якасці, які стаў сімвалам усенароднага прызнання вашай работы", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што мэтанакіраваны і ініцыятыўны калектыў фабрыкі прыкладзе ўсе сілы для выканання задач, што стаяць перад кандытарскай прамысловасцю.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў работнікам і ветэранам прадпрыемства моцнага здароўя, шчасця і заваявання новых прафесійных вяршынь.

15 лютага 2025, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.02.2025
Тематика:Товары из Беларуси, Культура
Просмотров:30
 
Ключевые слова:
"Коммунарка" Юбилей Кондитерская промышленность Знак качества
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме