https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рух грузавікоў паблізу месц навагодніх гулянняў будзе абмежаваны


Аб гэтым заявіў начальнік упраўлення аховы правапарадку галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў Дзмітрый Кур`ян.
"У месцах гулянняў плануецца павелічэнне шчыльнасці нарадаў і праверка пакінутага без нагляду транспарту. У абласных і раённых цэнтрах на прылеглых да месц масавых мерапрыемстваў тэрыторыях будзе абмежаваны рух грузавых транспартных сродкаў. Прадугледжаны аб`язныя маршруты і своечасовае інфармаванне аб іх удзельнікаў дарожнага руху", - сказаў Дзмітрый Кур`ян.

Разам з тым ён адзначыў, што меры павышанай бяспекі прымяняюцца з улікам трагічных падзей за мяжой. Але зыходзячы з сітуацыі ў Беларусі гаварыць аб тым, што ёсць нейкія перадумовы для нагнятання абстаноўкі, нельга. Сітуацыя ў рэспубліцы абсалютна стабільная і кантралюемая. Усе меры разлічаны на папярэджанне. МУС традыцыйна ўзмацняе меры бяспекі ў навагоднія святы.

У прыватнасці, асабовы склад унутраных спраў будзе пераведзены на ўзмоцнены рэжым нясення службы. У месцах масавых мерапрыемстваў плануецца прапускны рэжым.

"Грамадзяне змогуць прайсці на месца святкавання толькі пасля асабістага надгляду. Таму мэтазгодна прыходзіць загадзя", - дадаў Дзмітрый Кур`ян.

26 снежня Прэзідэнт Беларусі даручыў дзяржаўным органам звярнуць асаблівую ўвагу на забеспячэнне бяспекі грамадзян у перыяд навагодніх і калядных свят з улікам падзей апошніх дзён.

27 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.12.2016
Тематика:Транспорт, Культура
Просмотров:1066
 
Ключевые слова:
Новый год Праздники Культурные мероприятия Безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме