https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў Беларускай чыгункі з прафесійным святам


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Беларуская стальная магістраль з’яўляецца важнейшым складнікам транспартнага комплексу краіны, а брэнд «БЧ» даўно і заслужана стаў узорам надзейнасці, адказнасці і пунктуальнасці, канстатаваў Прэзідэнт.

Такі высокі аўтарытэт, паводле яго слоў, карпатліва ствараўся вялікім і дружным калектывам больш як 160 гадоў. Таму асаблівыя словы ўдзячнасці кіраўнік дзяржавы адрасаваў ветэранам, якія прысвяцілі гады свайго жыцця развіццю галіны і выхавалі надзейную змену.

«Радасна, што і сучасныя старонкі вашага летапісу — гэта дастойны адказ выклікам часу і правільныя рашэнні пастаўленых дзяржавай задач, — гаворыцца ў віншаванні. — Абнаўляецца інфраструктура і рухомы састаў, паляпшаецца якасць абслугоўвання пасажыраў, павышаецца канкурэнтаздольнасць транспартных паслуг, арганізуюцца новыя лагістычныя мадэлі для дастаўкі айчынных грузаў».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам і ветэранам БЧ, іх родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту і новых працоўных дасягненняў на карысць роднай Беларусі.

Віншаванне Прэзідэнта работнікам і ветэранам БЧ з прафесійным святам

Работнікам і ветэранам Беларускай чыгункі

Дарагія сябры!

Віншую вас з прафесійным святам.

Беларуская стальная магістраль сёння з’яўляецца важнейшым складнікам транспартнага комплексу краіны. Брэнд «БЧ» даўно і заслужана стаў узорам надзейнасці, адказнасці і пунктуальнасці.

Такі высокі аўтарытэт карпатліва ствараўся вялікім і дружным калектывам больш як 160 гадоў. Таму асаблівыя словы ўдзячнасці адрасую ветэранам, якія прысвяцілі гады свайго жыцця развіццю галіны і выхавалі надзейную змену. Радасна, што і сучасныя старонкі вашага летапісу — гэта дастойны адказ выклікам часу і правільныя рашэнні пастаўленых дзяржавай задач.

Абнаўляецца інфраструктура і рухомы састаў, паляпшаецца якасць абслугоўвання пасажыраў, павышаецца канкурэнтаздольнасць транспартных паслуг, арганізуюцца новыя лагістычныя мадэлі для дастаўкі айчынных грузаў.

У гэты святочны дзень жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту і новых працоўных дасягненняў на карысць роднай Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка
4 жніўня 2024 года

Звязда, 4 жніўня 2024
 
Дата публикации:04.08.2024
Тематика:Транспорт, Культура
Просмотров:214
 
Ключевые слова:
День железнодорожника Беларуская чыгунка Поздравление
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме