"Менавіта ў вашых печах быў выплаўлены першы метал, з якога і пачалася гісторыя айчыннай металургіі, - гаворыцца ў віншаванні. - Запланаваны як міні-завод БМЗ рос і развіваўся разам з краінай, пры падтрымцы дзяржавы захаваў унікальны калектыў у 90-я гады, а сёння з`яўляецца прамысловым гігантам, флагманам галіны і адным з самых вядомых брэндаў Беларусі".
Фундамент гэтых вытворчых дасягненняў БМЗ - практыка і найвышэйшыя кампетэнцыі некалькіх пакаленняў металургаў, адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Вы асвойваеце новыя тэхналогіі і сучаснае абсталяванне, пашыраеце наменклатуру прадукцыі, знаходзіце рынкі збыту і прыносіце рэспубліцы мільярды долараў экспартнай выручкі", - звярнуў увагу беларускі лідар.
Асаблівыя словы ўдзячнасці Прэзідэнт адрасаваў ветэранам: "Прыехаўшы з розных куткоў Савецкага Саюза, вы сталі адзінай з`яднанай камандай, якой удалося ў самыя кароткія тэрміны наладзіць вытворчасць і закласці выдатныя традыцыі".
"Перакананы, што дзякуючы вашым прафесіяналізму, майстэрству і ў далейшым усе пастаўленыя задачы будуць паспяхова выконвацца ў мэтах дынамічнага развіцця галіны і эканамічнага росту нашай краіны", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў калектыву і ветэранам БМЗ моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых працоўных здзяйсненняў.
15 кастрычніка 2024, Мінск
БЕЛТА
15 кастрычніка 2024, Мінск
БЕЛТА