Гучным апынуўся вынік праведзеных на гэтым тыдні адразу некалькімі аўкцыённымі дамамі "рускіх таргоў". Галоўны лот, да якога была прыкавана ўвага, карціна "Таямніца спакусы" пэндзля Казіміра Малевіча, так і не знайшла свайго пакупніка.
Сенсацыйным поспехам таргоў стала агульная сума прададзеных шэдэўраў — 6,8 мільёна фунтаў стэрлінгаў. Галоўным лотам нечакана стаў малюнак Аляксандра Якаўлева "Арлекін", які сышоў з малатка за 730 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Асабліва ўлічваючы той факт, што гэта ўсяго толькі папера, сангіна і вугаль. Першапачатковы кошт быў усяго 150-200 тысяч фунтаў стэрлінгаў.
Праца Казіміра Малевіча "Таямніца спакусы", на адваротным баку якой знаходзіцца яшчэ і партрэт мастака Івана Клюна, была ацэненая ў 250-350 тысяч фунтаў стэрлінгаў.
Бывала і не раз
"Адназначнага адказу, чаму не прадалі ў гэты раз, няма. Думаю, што тут галоўную ролю адыграла рэкламная кампанія і тое, з якім зачараваннем аўкцыённы дом распавядаў пра гэтыя працы", — лічыць куратар карпаратыўнай калекцыі "Белгазпрамбанка" Аляксандр Зіменка.
Аўкцыён у Лондане здолеў прыцягнуць вялікую колькасць пакупнікоў, якія нават за менш цікавыя лоты добра таргаваліся.
"Калі чарга дайшла да Малевіча, сур`ёзныя гульцы аддалі перавагу купіць некалькі прац іншых аўтараў. Такое бывала не раз і ў першую чаргу з заходнееўрапейскімі мастакамі. Сітуацыя звязаная з тым, што аўкцыён перагрэў рынак, распавядаючы пра тое, наколькі гэта сур`ёзная праца", — растлумачыў мастацтвазнаўца.
У выніку пакупнікі, падазраючы, што кошт пры продажы з малатка значна перасягне эсцімэйт, аддалі перавагу менш знакамітым лотам.
Касу зрабіў Кітай
"На працягу апошніх 10-15 гадоў мы бачым вельмі сур`ёзную цікавасць з боку кітайскіх пакупнікоў. Гэта тлумачыцца тым, што пераймаючы амерыканскія і еўрапейскія бізнес-мадэлі, у Кітаі пачынаюць звяртаць увагу на карпаратыўную і сацыяльную адказнасць", — распавёў Аляксандр Зіменка.
Стабільны попыт на прадметы раскошы пацягнуў за сабою цікавасць і да прадметаў мастацтва, што падтрымліваецца і дзяржавай, якая зацікаўлена ў стварэнні музейных і галерэйных калекцый у Кітаі.
"Гэта дапаможа змяніць імідж ад краіны-вытворцы з таннай працоўнай сілай да развітой краіны. Вядома пра праекты буйных арт-комплексаў і ў Шанхаі, і ў Пекіне. Плануецца збіраць калекцыі і запрашаць аўтараў, якія будуць працаваць на працягу некалькіх месяцаў і на гэтай аснове ствараць калекцыі сучаснага мастацтва", — выказаў меркаванне куратар праекта "Арт-Беларусь".
Два ў адным
Цікавасць кітайскіх калекцыянераў да "рускіх таргоў" у Лондане стала вынікам добрай рэкламнай кампаніі і маркетынгу.
"Аўкцыёны тлумачаць, наколькі цікавыя і прывабныя мастакі, і рускія, у прыватнасці. Мы падыходзім да юбілеяў аўтараў і іх канцэптуальных твораў. Таму і Суцін будзе добра прадавацца ў год яго 125-годдзя", — адзначыў Зіменка.
Палатно Малевіча, выстаўленае на аўкцыён, было двухбаковым, што з`яўляецца даволі распаўсюджанай з`явай. Часцей за ўсё такія працы сустракаюцца ў мастакоў, якія працавалі на мяжы XIX і XX стагоддзяў.
Часам з-за канцэптуальных рашэнняў, часам з-за банальнай адсутнасці палотнаў мастакі распісвалі не толькі адваротны, але і пярэдні бок.
"У многіх аўтараў, сапраўды, пярэдні бок больш вядомы. Про адваротныя бакі ведалі менш. Наяўнасць твора, цікавага з двух бакоў, ускладняе задачу па экспанаванні, але наведвальнікам гэта дададае цікавасці ўбачыць, што ж знаходзіцца на адваротным баку карціны", — падкрэсліў мастацтвазнаўца.
Sputnik, 9 чэрвеня 2018