https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацбанк Беларусі ўвёў у абарачэнне адчаканеныя ў Казахстане памятныя манеты "Гогаль звычайны"


Як паведамляе Нацбанк, манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Нацыянальны банк Беларусі 23 снежня ўвёў у абарачэнне памятныя манеты "Гогаль звычайны" серыі "Птушка года": сярэбраную — наміналам 10 рублёў, масай 16,81 г, дыяметрам 32 мм, пробай сплаву 925, накладам 1.000 штук; медна-нікелевую — наміналам 1 рубель, масай 13,16 г, дыяметрам 32 мм, накладам 2.000 штук.

Аверс: уверсе — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры, у авале, — выява птушаняці на стылізаваных далонях, пад ім справа — год чаканкі (на сярэбранай манеце — проба сплаву); унізе — намінал: 10 РУБЛЁЎ (на сярэбранай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).

Рэверс: у цэнтры, у авале, які сімвалізуе яйка, — рэльефная выява птушкі; па авалу надпісы: злева — ПТУШКА ГОДА, справа — ГОГАЛЬ ЗВЫЧАЙНЫ.

Манеты адчаканеныя на РДП "Казахстанскі манетны двор Нацыянальнага Банка Рэспублікі Казахстан". Сярэбраныя манеты адчаканеныя якасцю "пруф", медна-нікелевая — "пруф-лайк".

"Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з`яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў", — гаворыцца ў паведамленні галоўнага банка краіны.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 24 снежня 2016
 
Дата публикации:24.12.2016
Тематика:Бизнес, Культура
Просмотров:1125
 
Ключевые слова:
Нумизматика Монеты Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме