https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Арганізатары XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" прагназуюць практычна поўны выхад яго на самаакупнасць


Аб гэтым паведаміў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў.
"Мы аптымістычна настроены на тое, што фестываль без прамой дзяржаўнай падтрымкі павінен выйсці практычна на самаакупнасць. У гэтым годзе вельмі рана пачаты продаж білетаў на мерапрыемствы свята мастацтваў,цэнтралізаванай падтрымкі мы не просім і будзем максімальна абыходзіцца за кошт сродкаў, заробленых рэкламай, за кошт спонсараў, продажу білетаў і г.д.", - сказаў Барыс Святлоў.

Міністр культуры дадаў, што мае намер наведаць першую рэпетыцыю ўдзельнікаў конкурсу выканаўцаў "Віцебск-2016", калі 21 малады выканаўца з розных краін свету пачне працаваць над конкурснымі кампазіцыямі з Нацыянальным канцэртным аркестрам Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга. XXV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 14 па 18 ліпеня (дадатковыя мерапрыемствы запланаваны 12-13 і 19-20 ліпеня).

29 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.06.2016
Тематика:Бизнес, Культура
Просмотров:866
 
Ключевые слова:
"Славянский базар" Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме