На працягу двух дзён яго ўдзельнікі абмеркавалі шэраг важных тэм, абмяняліся досведам і меркаваннямі адносна таго, як супрацьстаяць сусветным працэсам, якія непазбежна ўплываюць на культурную сферу.
«Кангрэс з’яўляецца маштабным форумам для навукоўцаў і практыкаў, для супольнасці найбуйнейшых вузаў культуры і мастацтваў розных краін і народаў. Гэтае мерапрыемства накіравана на сустрэчу і камунікацыю аднадумцаў і апанетаў, у выніку якіх выпрацоўваюцца новыя ідэі, падыходы і праекты... Кангрэс — гэта і магчымасць намеціць планы на будучыню, выпрацаваць сумесныя міжнародныя праекты, актуальныя напрамкі даследаванняў, якія вызначаць далейшае развіццё культурных прафесій нашых краін», — адзначыў у прывітальным адрасе міністр культуры Анатоль Маркевіч.
Штогод гэты форум дазваляе вызначыць і абмеркаваць найбольш важныя пытанні, якія ставіць перад творчымі элітамі час. Перш чым заслухаць выступленні спікераў, прысутныя змаглі здзейсніць відэападарожжа ў гісторыю культурнага сімпозіуму. За гады свайго існавання кангрэс быў госцем у Парыжы, Стамбуле, Душанбэ, Бранску і іншых гарадах. А сёлета, што сімвалічна ў Год міру і стваральнай працы, яго ўдзельнікі чарговы раз сустрэліся ў Мінску. Кангрэс сабраў кіраўнікоў рэгіянальных устаноў культуры, а таксама дзеячаў навукі, культуры і мастацтваў Расіі і Беларусі, Узбекістана, Таджыкістана, Кітайскай Народнай Рэспублікі і іншых дзяржаў. Гэты значны міжнародны праект аб’яднаў прадстаўнікоў навукова-педагагічнай, культурнай і палітычнай эліты, грамадскіх, бізнес-структур краін свету. На кожным наступным сімпозіуме выносілі на абмеркаванне важныя тэмы і праблемы.
Як адзначыла ў пасланні ўдзельнікам кангрэса старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, кандыдат педагагічных навук Ірына Старавойтава, «адукацыя, навука, культура з’яўляюцца базавымі каштоўнасцямі для нашых краін і народаў. Таму кангрэс — адна са знакавых падзей у культурным жыцці Беларусі ў бягучым годзе. Падобны фармат камунікацыі вельмі важны для кансалідацыі культурнай прасторы, для абмену прафесійным вопытам і каб выпрацаваць новыя ідэі і праекты культуры і адукацыі ў нашых краінах».
У гэтым годзе цэнтральнымі для абмеркавання сталі задачы: вызначыць прынцыпы міжнароднага супрацоўніцтва на новым этапе цывілізацыйнага развіцця і мадэрнізацыі ўсіх узроўняў мастацкай і культуралагічнай адукацыі, распрацоўка прапаноў для ўдасканалення сфер адукацыйнай і культурнай палітыкі дзяржаў, стварэнне міжнародных платформ узаемадзеяння профільных ВНУ з мэтай фарміравання духоўнай і інтэлектуальнай эліт і многія іншыя.
Да прыкладу, рэктар БДУКМ Наталля Карчэўская выступіла з дакладам на тэму «Інавацыйныя адукацыйныя практыкі ў сферы культуры: досвед Рэспублікі Беларусь», адзначыўшы, што «Інавацыйны падыход у падрыхтоўцы спецыялістаў у сферы культуры ў нашай краіне накіраваны на рэалізацыю такіх прыярытэтных напрамкаў, як стварэнне ўмоў для павышэння сацыяльнай і эканамічнай эфектыўнасці ў сферы культуры, захаванне культурнай ідэнтычнасці Беларусі ва ўмовах глабалізацыі, нарошчванне і рэалізацыя культурнага капіталу нацыі і ўмацаванне станоўчага знешняга і ўнутранага культурнага іміджу Беларусі, а таксама завяршэнне працэсу інтэграцыі беларускай культуры ў сусветную культурную прастору», але найважнейшым рэсурсам для дадзенай мэты з’яўляецца чалавек, які валодае сучаснымі ведамі і навыкамі...
А вось рэктар МДІК Кацярына Кудрына, раскрываючы тэму «Нацыянальныя сістэмы адукацыі ў сферы культуры: патэнцыял інтэграцыі і стратэгіі развіцця», адзначыла: «Нашы краіны звязваюць доўгія ўзаемаадносіны і супрацоўніцтва ў самых розных абласцях, у тым ліку і ў галіне адукацыі. Але нам удаецца захоўваць унікальнасць нацыянальных сістэм галіновай адукацыі, якая вызначаецца духоўнымі, гістарычнымі, экакультурнымі і грамадска-палітычнымі ўмовамі, якія ёсць і складваюцца ў нашых краінах. Мяркую, што гэтыя сістэмы маюць высокі інтэграцыйны патэнцыял, які можа быць выкарыстаны ў працэсе фарміравання новага стану міждзяржаўных узаемаадносін, партнёрскага ўзаемадзеяння, культурнай кансалідацыі краін і народаў і найперш на постсавецкай прасторы. І сёння мы сустракаемся, і гэта таксама адзін з крокаў у фарміраванні новага стану адукацыйнай прасторы, у якой сістэмастваральнай дамінантай, на наш погляд, з’яўляецца і выступае культура і мастацтва».
На думку выступоўцы, толькі сумесна можна супрацьстаяць працэсу сусветнай глабалізацыі і яе наступствам... У перспектыве даклады ўсіх удзельнікаў кангрэсу плануюць выдаць асобнай кнігай, што дазволіць азнаёміцца з ім больш дэтальна.

Форум цягам двух дзён збіраў сваіх удзельнікаў на некалькіх лакацыях: у сценах Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і іншых. Так, напрыклад, адкрыццё кангрэса і дыскусійная пляцоўка «Фармаванне новай культурнай ідэнтычнасці чалавека ў зменлівым свеце: місія культуры і мастацтва» прайшлі ў канферэнц-зале гасцініцы «Беларусь».
У сценах Нацыянальнай бібліятэкі абмяркавалі «Устойлівае развіццё бібліятэк ва ўмовах культурнай і лічбавай інтэграцыі».
А ў другі дзень форуму ва ўніверсітэце культуры і мастацтваў прайшлі майстар-класы: «Сцэнічны рух», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», «Рэжысура тэатра», «Мастацтва эстраднага вакалу». Паралельна там таксама працавалі экспертныя сесіі, дыскусійныя пляцоўкі, прэзентацыйная пляцоўка «Інавацыйныя падыходы ў павышэнні эфектыўнасці дадатковай прафесійнай адукацыі».
Акрамя гэтага, да 12 кастрычніка ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» чакае сваіх наведвальнікаў выставачны праект студэнтаў і педагогаў ВНУ культуры і мастацтваў Беларусі і Расіі «Дыялог школ», арганізаваны пры ўдзеле Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. У экспазіцыі прадстаўлены найлепшыя работы студэнтаў і выпускнікоў вядучых ВНУ, дзе кожны зможа азнаёміцца з творчымі дасягненнямі маладых аўтараў у сферы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а таксама крэатыўнага дызайну.

Алена Драпко
Звязда, 22 верасня 2023
Звязда, 22 верасня 2023