Аляксандр Лукашэнка прапанаваў абвясціць наступны год Годам якасці
Прэзідэнт Беларусі падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць прапанаваў абвясціць наступны год Годам якасці.
«Усё добра. І аб’ёмы робім. І попыт на Беларусь каласальны. Але ў нас яшчэ ёсць праблемы з якасцю. Таму якасць і яшчэ раз якасць. Рыхтуйцеся, што наступны год у нас — Год якасці», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.