https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Упершыню ў Мінску пройдзе міжнародны конкурс "Мастацтва кнігі" дзяржаў - удзельніц СНД


Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі, якое сумесна з Федэральным агенцтвам па друку і масавых камунікацыях Расіі выступае яго арганізатарам.
Дзясяты па ліку конкурс запланаваны на 23-24 мая. Члены міжнароднага журы збяруцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, каб вызначыць лепшыя выданні па сямі конкурсных намінацыях: "Садружнасць", "Мая краіна", "Кнігі для дзяцей і юнацтва", "Культура. Навука. Адукацыя", "Арткніга", "Надрукавана ў Садружнасці", "Гран-пры".

"Паводле ацэнкі спецыялістаў, конкурс набывае ўсё большы аўтарытэт на кніжнай прасторы краін Садружнасці, уносіць значны ўклад у папулярызацыю выдавецкіх дасягненняў і ў цэлым садзейнічае развіццю кнігавыдавецтва", - адзначылі ў Міністэрстве інфармацыі.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Х Міжнароднага конкурсу "Мастацтва кнігі" дзяржаў - удзельніц СНД пройдзе ў верасні ў час Маскоўскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.

Выданні, удастоеныя высокіх узнагарод конкурсу, будуць прадстаўлены ў экспазіцыі Федэральнага агенцтва па друку і масавых камунікацыях на кніжнай выстаўцы-кірмашы ў Маскве, а затым перададзены на бязвыплатнай аснове Выканаўчаму камітэту СНД для папаўнення кніжнага фонду музея гісторыі СНД.

Лепшыя кнігі СНД таксама будуць дэманстравацца на асобным стэндзе ў рамках ХХІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу ў лютым 2014 года.

15 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.04.2013
Тематика:Новости, Культура
Просмотров:1540
 
Ключевые слова:
Содружество независимых государств Выставка книги Конкурс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме