https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Польскі бізнэсмэн фундаваў помнік у Беларусі


12 траўня ў мястэчку Леніне Жыткавіцкага раёна адбудзецца адкрыцьцё мэмарыяльнага знаку ў памяць 1200 нявінных ахвяр нацызму, якія былі закатаваныя 70 гадоў таму.
Ахвярамі нацыстаў у лютым 1943 года сталіся жыхары самога мястэчка Ленін і навакольных вёсак, беларусы і палякі, якіх нацысты зьнішчылі ў адказ на захоп мястэчка савецкімі партызанамі.

У жніўні 1942 года акупантамі было зьліквідаванае габрэйскае гета ў Леніне, былі забітыя амаль 3000 чалавек, сярод якіх старыя, дзеці, жанчыны.

Перад вайной у мястэчку жылі больш за 5000 жыхароў (з улікам таго што ў 1940–41-м гадах частка жыхароў, у першую чаргу мясцовыя палякі, была дэпартаваная ў Сыбір і Казахстан). Пасьля вайны на руінах былога паселішча засталося не болей 100 жывых.

На гэты час добраўпарадкаваныя брацкія магілы, дзе пахаваныя ахвяры Халакосту і ахвяры карнай апэрацыі лютага 1943 года.

Яшчэ адзін мэмарыяльны знак фундаваў польскі бізнэсмэн са Шчэціна, выхадзец з сем’яў Багукоў, Горбатаў і Круковічаў, якія жылі ў Леніне і ваколіцах, Антоній Анджэй Аскальдовіч. Новы знак паўстаў пры падтрымцы Жыткавіцкага райвыканкаму і Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Як паведаміў Антон Астаповіч, заўтра цырымонію асьвячэньня новага знака будуць праводзіць архірэй Тураўскі Леанід і адміністратар Пінскай дыяцэзіі біскуп Антоній Дзям’янка. У Ленін запрошаныя прадстаўнікі мясцовай улады, польскай амбасады, сьведкі тых падзей, сям’я і сваякі Антонія Анджэя Аскальдовіча, прадстаўнікі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, мясцовыя жыхары.

Радыё Свабода, 11 траўня 2013
 
Дата публикации:11.05.2013
Тематика:Новости, Культура
Просмотров:1615
 
Ключевые слова:
Нацизм Жыткавічы Холокост Вторая мировая война Ленін
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме