Дарагія сябры!
Сардэчна віншую вас з прафесійным святам — Днём настаўніка.
Праца педагога — адна з самых важных і высакародных на Зямлі. Яе вынікі ў многім вызначаюць ход гісторыі і ўплываюць на лёсы пакаленняў. Місія настаўніка заключаецца не толькі ў перадачы ведаў, а перш за ўсё — у фарміраванні асобы вучня, выхаванні годных грамадзян і патрыётаў Айчыны.
Уражвальныя поспехі Рэспублікі Беларусь у прасоўванні па шляху сацыяльна-эканамічнага і навукова-тэхнічнага прагрэсу дасягнутыя ў многім дзякуючы высокай якасці айчыннай адукацыі. Таму першачарговымі задачамі з`яўляюцца захаванне і абагачэнне традыцый беларускай школы, стварэнне ўмоў для яе стабільнага развіцця, павышэнне прэстыжу педагагічнай дзейнасці.
Мы паважаем і цэнім настаўнікаў як надзейную апору дзяржавы, нашых верных памочнікаў у вырашэнні галоўных пытанняў грамадскага жыцця. Перакананы, што вы і надалей будзеце працаваць гэтак жа плённа, укладваючы свае сілы, розум і талент у станаўленне новых пакаленняў незалежнай Беларусі.
Зычу настаўнікам і ўсім педагагічным работнікам нашай краіны моцнага здароўя, поспехаў, шчасця і добрага настрою.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка.
Звязда, 6 кастрычніка 2012