«Наша кампанія заўсёды ўдзяляе вялікую ўвагу сацыяльнай накіраванасці: мы прытрымліваемся пазіцыі сацыяльна адказнага вядзення бізнесу, — адзначыў Асман Учар. — Пастаянна аказваем дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу: дзецям-інвалідам, дамам-інтэрнатам, дамам састарэлых. Таму неабходнасць падтрымаць у існуючай сітуацыі людзей, якія не па сваёй волі трапілі ў бяду, не стала для нас нечаканасцю. На мяжы людзі маюць патрэбу ў элементарных бытавых рэчах і сродках гігіены. Якраз наша прадукцыя — у спісе тавараў першай неабходнасці».
Праз Магілёўскую абласную арганізацыю Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа «БелЭмса» перадала на мяжу больш за 1 тыс. упаковак дзіцячых і дарослых падгузнікаў і каля 600 штук вільготных сурвэтак. Гэты груз стаў першай партыяй гуманітарнай дапамогі ад прадпрыемства. Пры неабходнасці да адпраўкі будзе сфарміравана яшчэ адна.
«Сёння бізнесу важна думаць не толькі аб атрыманні прыбытку, але і аб сваёй адказнасці, — падкрэсліў Асман Учар. — У той жа сітуацыі з бежанцамі адказ на пытанне, дапамагчы ці не, ляжыць на паверхні: варта хоць на хвіліну паставіць сябе на месца гэтых людзей. Апынуўшыся ў складанай жыццёвай сітуацыі, кожнаму з нас будзе прыемна, калі зусім старонні чалавек праявіць міласэрнасць і паклапоціцца аб сваім блізкім. Усе мы людзі і павінны жыць у свеце, падтрымліваць адзін аднаго».
Па словах старшыні абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Андрэя Мартыноўскага, сітуацыя, якая склалася на беларуска-польскай мяжы з бежанцамі, знайшла вялікі водгук у нашым грамадстве. «Гэтыя людзі маюць патрэбу ў дапамозе, прадуктах харчавання, сродках гігіены, цёплай вопратцы, — адзначыў ён. — Мы набываем усё неабходнае за кошт уласных сродкаў, а таксама дапамогі партнёраў, прадпрыемстваў і арганізацый Магілёва. Пасля фарміруем гуманітарныя грузы і адпраўляем іх у Гродна да месца знаходжання бежанцаў. З просьбай дапамагчы мы звярнуліся ў тым ліку і да прыватнага бізнесу.У ліку тых, хто адразу адгукнуўся на заклік, было прадпрыемства «БелЭмса».
Сярод тых, хто падзякаваў калектыву прадпрыемства за аказаную дапамогу, быў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Тэнгіз Думбадзэ. У час сустрэчы з кіраўніцтвам і работнікамі «БелЭмсы» ён падкрэсліў, што Беларусь усімі сіламі спрабуе дапамагчы бежанцам.
«Нягледзячы на націск звонку, наша краіна спрабуе хоць неяк аблегчыць долю гэтых людзей, — сказаў ён. — Мы стараемся зрабіць усё для таго, каб як мага хутчэй вырашыць гэту праблему, але для гэтага трэба весці дыялог. Мы адкрыты для такога дыялога».
«Нягледзячы на націск звонку, наша краіна спрабуе хоць неяк аблегчыць долю гэтых людзей, — сказаў ён. — Мы стараемся зрабіць усё для таго, каб як мага хутчэй вырашыць гэту праблему, але для гэтага трэба весці дыялог. Мы адкрыты для такога дыялога».
ТАА «БелЭмса» зарэгістравана ў СЭЗ «Магілёў» у 2011 годзе. Тут вырабляюць больш за 30 найменняў прадукцыі — дзіцячыя і дарослыя падгузнікі, вільготныя сурвэткі, у тым ліку з антыбактэрыйным эфектам, вільготную туалетную паперу.
Звязда, 25 лістапада 2021