У Лондане ў Сярэднія стагоддзі не ўсе маглі дазволіць сабе ўвесь час рыхтаваць хаты, так бедныя людзі часцяком жылі ў агульных хатах з мноствам суседзяў, дзе для кухні няма месца. А ў прыватнай хаце гэта магло прывесці да пажару ці атручванню газам з-за частай працы печы. Для задавальнення патрэб такіх людзей былі створаны так званыя кулінарныя магазіны. Там кругласутачна прадавалася цёплая выпечка, рыба, прысмакі, аладкі, завітушкі, вафлі і г.д.
Самым папулярным фастфудам у тыя часы былі пірагі з мясам. Яны лёгка рыхтаваліся, доўга захоўваліся і зручна змяшчаліся ў кошыкі і латкі для продажу, чалавек хутка імі наядаўся. Але з-за спроб кухараў зэканоміць, пакупнікам магла трапіцца страва з пратэрмінаваных прадуктаў, што прыводзіла да кішачных інфекцый.
Таксама людзі маглі прынесці сваё мяса кухару, з якога ён за невялікія грошы мог прыгатаваць піражкі.
Таксама людзі маглі прынесці сваё мяса кухару, з якога ён за невялікія грошы мог прыгатаваць піражкі.
Кухары рабілі добрую выручку на хлебе, які ў іх куплялі не толькі бедныя людзі, але і багатыя, якія жывуць у замках. Прадаваліся ў крамах і хлебныя келіхі — невялікія бочачкі з хлеба, у якіх замест мякішу былі рагу або суп.
Звязда, 24 сакавіка 2022