https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Перасоўны музей «Цягнік Перамогі» сёлета наведалі каля 40 тысяч жыхароў Беларусі


Упершыню праект «Цягнік Перамогі» быў рэалізаваны ў Беларусі ў рамках Года народнага адзінства ў 2021 годзе і атрымаў высокую ацэнку ў жыхароў. Экспазіцыю перасоўнага музея ў васьмі гарадах краіны наведалі больш за 25 тысяч чалавек.
У 2022 годзе па ініцыятыве Беларускай чыгункі ўнікальны перасоўны музей зноў прыбыў у Беларусь. Як паведамляе прэс-цэнтр магістралі, у бягучым годзе геаграфія яго курсавання была пашырана да 17 гарадоў.

З 10 чэрвеня па 4 ліпеня перасоўны музей «Цягнік Перамогі» праехаў па тэрыторыі Беларусі больш за 3,5 тысячы кіламетраў.

Першымі з яго экспазіцыяй змаглі азнаёміцца жыхары Оршы, а завяршыўся праект у Мінску. «Цягнік Перамогі» таксама пабываў у Полацку, Віцебску, Крычаве, Жлобіне, Асіповічах, Баранавічах, Лунінцы, Пінску, Брэсце, Гродне, Калінкавічах, Гомелі, Магілёве, Бабруйску і Салігорску.

За 24 дні экспазіцыю музея наведалі каля 40 тысяч жыхароў Беларусі. Агульны час яго працы склаў 240 гадзін.

Нагадаем, што ў 2022 годзе гэты праект быў рэалізаваны ў Рэспубліцы Беларусь у рамках Года гістарычнай памяці Беларускай чыгункай пры падтрымцы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Беларуская чыгунка выказвае падзяку за аказанае садзейнічанне ў рэалізацыі праекта арганізатарам ад Расійскай Федэрацыі: ААТ «Расійскія чыгункі», Міністэрству навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі, творчай майстэрні «Неўскі баталіст», медыя-групе «Чырвоны квадрат», а таксама беларускім міністэрствам адукацыі, унутраных спраў, аховы здароўя, па надзвычайных сітуацыях, Рэспубліканскаму валанцёрскаму цэнтру, Мінгарвыканкаму і абласным выканаўчым камітэтам.

Сяргей Расолька
Звязда, 5 ліпеня 2022
 
Дата публикации:05.07.2022
Тематика:Транспорт, Культура
Просмотров:1124
 
Ключевые слова:
Год исторической памяти Поезд Победы Музеи Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме