Нацыянальны парк "Белавежская пушча" прадаў расійскаму ТАА "Виола" партыю зуброў, паведамляецца на сайце парку.
Для адлову і вывазу чырванакніжных жывёл быў выдадзены спецыяльны дазвол ад Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі.
Якая менавіта колькасць зуброў прададзена ў Расію, у парку не ўдакладняюць. Але кажуць, што жывёл выкупіла кампанія для стварэння іх мікрапапуляцыі ў Кастрамской вобласці, дэманстрацыі турыстам, папаўнення фауны рэгіёну.
У Белавежскай пушчы па дадзеных на пачатак 2021 года папуляцыя зубра еўрапейскага складала 675 асобаў.
У нацпарку адзначаюць, што фактычная колькасць больш неабходнай. Гэта і стварае магчымасці для таго, каб прадаваць жывёл як у Беларусі, так і за мяжой.
Тым не менш, рэалізацыя зуброў магчыма толькі ў тым выпадку, калі для ўтрымання жывёл створаны ўсе неабходныя ўмовы.
Адзначым, што за апошнія пяць гадоў пагалоўе зуброў у Белавежскай пушчы павялічылася амаль на траціну.
Мінск, 17 траўня 2021
Sputnik
Sputnik