Касым-Жамарт Такаеў павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з 75-годдзем Вялікай Перамогі і ад імя казахстанскага народа перадаў віншаванні беларусам, падкрэсліўшы, што паўтара мільёна жыхароў Казахстана былі ўдзельнікамі той вайны і палова з іх не вярнуліся дадому. Свайго казахстанскага калегу з гэтым вялікім святам павіншаваў і Аляксандр Лукашэнка, перадаўшы самыя цёплыя пажаданні ўсім жыхарам Казахстана.
Яшчэ адной важнай тэмай размовы стала падрыхтоўка чарговага пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі падыходы і пытанні, якія датычацца яго арганізацыі. У прыватнасці, час і форму правядзення маючага адбыцца пасяджэння, а таксама дакументы, якія павінны будуць прымацца на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Кансультацыі па гэтых пытаннях прадоўжацца, фармат і тэрміны, згодна з дамоўленасцямі, будуць вызначаны ў бліжэйшы час.
Была закранута ў размове таксама тэма процідзеяння каранавіруснай інфекцыі. Як праінфармаваў Касым-Жамарт Такаеў, Казахстан змякчае каранцінныя меры і паступова знімае абмежаванні, уведзеныя раней у сувязі з распаўсюджваннем віруса. Кіраўнікі дзяржаў абмяняліся падрабязнай інфармацыяй, якая датычыцца стратэгіі і тактыкі лячэння ад COVID-19 у дзвюх краінах. Касым-Жамарт Такаеў падзякаваў Прэзідэнту Беларусі за дапамогу ў вяртанні на радзіму жыхароў Казахстана, словы ўдзячнасці за аналагічнае садзейнічанне выказаў казахстанскаму калегу і Аляксандр Лукашэнка.
Таксама Прэзідэнт Беларусі папрасіў перадаць прывітанне, цёплыя пажаданні і віншаванне з 75-годдзем Перамогі ганароваму старшыні Еўразійскага эканамічнага савета Нурсултану Назарбаеву.
4 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
4 мая 2020, Мінск
БЕЛТА