https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску ў навагоднюю ноч будуць працаваць 25 адкрытых канцэртных пляцовак


У святочных праграмах, якія пройдуць з 23 гадзін 31 снежня да 4 раніцы 1 студзеня, возьмуць удзел творчыя калектывы, эстрадныя выканаўцы, дыджэі.
У Заводскім раёне пляцоўкі арганізаваны перад спартыўным комплексам "Чыжоўка-Арэна" (з 1.00 да 4.00), каля ўнівермага "Беларусь" (1.00 — 3.00), перад МФК "Мандарын" на вуліцы Герасіменкі, 51 (1.00 — 3.00), каля супермаркета "Суседзі "на вуліцы Сяліцкага, 65 (1.00 — 3.00).

У Ленінскім раёне святочныя пляцоўкі будуць арганізаваны ў Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе і на пляцоўцы перад кінатэатрам "Салют" на праспекце Ракасоўскага, 150а (з 1.00 да 3.00).

У Маскоўскім раёне канцэрты пройдуць на пляцоўцы перад ГЦ "Алмі" на праспекце Дзяржынскага, 91 (з 1.00 да 4.00 і з 18.00 да 20.00), у скверы "Палянка" на вуліцы Карла Лібкхнета (з 1.00 да 3.00), у жылым комплексе Брылевічы на вуліцы Яна Чачота, 25 (з 1.00 да 3.00).

У Кастрычніцкім раёне пляцоўкі будуць размешчаны на плошчы перад Палацам чыгуначнікаў на вуліцы Чкалава, 7 (з 0.30 да 4.00), у жылым раёне Сокал на вуліцы Барамзіной, 12а (з 0.30 да 4.00).

У Партызанскім раёне канцэрты пройдуць у Парку экстрэмальных відаў спорту на вуліцы Сталетава, 1 (з 0.30 да 4.00), на пляцоўцы каля самалёта на вуліцы Карвата (з 0.30 да 4.00).

У Першамайскім раёне будуць працаваць святочныя пляцоўкі каля Нацыянальнай бібліятэкі (з 1.00 да 3.00), на вуліцы Русіянава, 1, вуліцы Фогеля, 1, вуліцы Герояў 120-й дывізіі, 15 (з 1.00 да 3.00).

У Савецкім раёне канцэрты пройдуць на плошчы перад Камароўскім рынкам (з 0.30 да 4.00).

У Фрунзенскім раёне для святкавання будзе добраўпарадкавана плошча перад Мінскім лядовым палацам спорту, пляцоўка ў парку імя Уга Чавеса, каля гандлёвага цэнтра "Максімус" на вуліцы Лабанка, 94, каля рынку "Заходні", на вуліцы Бурдзейнага, 6 (з 0.30 да 4.00).

У Цэнтральным раёне святкаванні пройдуць на пляцоўцы каля Мінскага гарадскога палаца дзяцей і моладзі на Старавіленскім тракце, 41 (з 1.00 да 4.00).

Навагодні феерверк пачнецца ў 1.30 на пляцоўцы каля Палаца спорту, ён будзе доўжыцца не менш за 10 хвілін. Таксама феерверкі можна будзе назіраць у Фрунзенскім раёне каля Лядовага палаца спорту (пачатак у 1.30) і ў парку імя Уга Чавеса на скрыжаванні Казіміраўскай і Нёманскай вуліц (у 2.00).

У навагоднюю ноч мінскае метро будзе працаваць да чатырох гадзін раніцы. З 20 да 24 гадзін 31 снежня інтэрвал руху цягнікоў метро складзе 8—10 хвілін, пасля паўночы да чатырох раніцы — 6 хвілін. Усе станцыі метро будуць зачыненыя на ўваход у чатыры раніцы, станцыі "Кастрычніцкая", "Купалаўская", "Няміга", "Фрунзенская" — у 4 гадзіны 15 хвілін. 1 студзеня метро пачне працаваць у 5 гадзін 30 хвілін.

30 і 31 снежня з 10 да 18 гадзін па ўсім горадзе ў месцах правядзення мерапрыемстваў па ўсіх маршрутах скарачаюцца інтэрвалы руху. Пры гэтым колькасць рухомага саставу павялічана на 64 адзінкі. У навагоднюю ноч праца 26 аўтобусных, 10 тралейбусных і двух трамвайных маршрутаў будзе арганізавана да пяці раніцы. А ўжо ў 5.30 1 студзеня транспарт зноў пачне працу.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 30 снежня 2018
 
Дата публикации:30.12.2018
Тематика:Транспорт, Культура
Просмотров:972
 
Ключевые слова:
Новый год Мінск Празднования
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме