Праз амаль два месяцы пасля пажару ў Нотр-Дам-дэ-Пары на рэканструкцыю сабора атрыманы толькі каля 80 млн еўра ахвяраванняў з 850 млн, абяцаных дабрачынным фондам і дзяржаве.
Сродкі на аднаўленне Нотр-Дам-дэ-Пары ўносяцца галоўным чынам прыватнымі асобамі пры дапамозе банкаўскіх пераводаў і чэкаў.
Па стане на 14 чэрвеня дабрачынная сетка Fondation de France пацвердзіла атрыманне 9 млн еўра з абяцаных 29 млн, фонд "Спадчына" - 54,5 млн еўра з 221 млн, фонд Notre-Dame - 15 млн еўра з 395 млн, Цэнтр нацыянальных помнікаў Францыі - 3,5 млн еўра з 4,5 млн.
Удакладняецца, што ахвяраванні ў памеры 200 млн еўра ад сям`і Арно і прыналежнай ёй групы Louis Vuitton Moet Hennessy (LVMH) і 100 млн еўра ад сям`і французскіх бізнесменаў-мільярдэраў Піно, якія валодаюць кампаніямі Artemis і Kering, будуць пералічвацца паступова на канкрэтныя этапы рэканструкцыі ў адпаведнасці з каштарысам.
Некаторыя кампаніі і прыватныя асобы ўжо заявілі аб адмове ад намеру ўносіць ахвяраванні на аднаўленне сабора, паколькі, паводле іх слоў, кампанія па зборы сродкаў праходзіць паспяхова і без іх удзелу.
Пажар у Нотр-Дам-дэ-Пары пачаўся ўвечары 15 красавіка, агонь удалося поўнасцю патушыць толькі раніцай наступнага дня. Узгаранне здарылася ў час рамонтных работ на верхніх узроўнях будынка. Найбольш верагоднай прычынай пажару лічыцца няшчасны выпадак. Агонь поўнасцю знішчыў драўляны дах і шпіль сабора, які ўпаў на каменны купал і прабіў яго ў трох месцах.
Пасля здарэння прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што сабор Парыжскай Божай Маці павінен быць адноўлены на працягу пяці гадоў.
14 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА