https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Вежы Лідскага і Гальшанскага замкаў адкрыюцца пасля рэканструкцыі ў гэтым годзе


Аб гэтым заявіў у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі намеснік міністра культуры Сяргей Шарамецьеў.
У бягучым годзе будуць уведзены ў эксплуатацыю пасля рэканструкцыі вежы Лідскага і Гальшанскага замкаў, якія пачнуць працаваць у верасні разам з музейнай экспазіцыяй. 

Намеснік міністра нагадаў, што ў Беларусі ў розныя часы існавала не менш як 150 замкаў са сваёй гісторыяй, архітэктурнымі і ландшафтнымі асаблівасцямі. У дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей знаходзіцца больш за 15 замкаў і іх фрагментаў, а таксама каля 20 замчышчаў.

"Клопат пра замкі - гэта клопат дзяржавы аб сваім іміджы і будучым, які мы дэманструем Еўропе і свету. Бо, займаючыся мінулым, мы фарміруем будучае. Напрыклад, у рамках дзяржаўнай праграмы "Замкі Беларусі", якая ажыццяўлялася ў 2012-2015 гадах, з рэспубліканскага бюджэту было накіравана Br8,8 млн, з мясцовага - Br8,8 млн і прыцягнутых сродкаў - каля Br1 млн. Фінансаванне такіх аб`ектаў з`яўляецца важным стратэгічным аспектам", - адзначыў Сяргей Шарамецьеў.

Паводле яго слоў, былі пачаты рэстаўрацыйныя работы над многімі аб`ектамі, пад рэстаўрацыяй маецца на ўвазе дэталёвае сур`ёзнае даследаванне, вывучэнне архіўных матэрыялаў і ўзважаныя рашэнні. У гэтым годзе асноўныя сродкі будуць накіраваны на завяршэнне аб`ектаў. "Сёння аб`ектам нумар адзін з`яўляецца рэстаўрацыя Старога каралеўскага замка ў Гродне і вяртанне яму рэнесанснага аблічча", - сказаў намеснік міністра.

Акрамя таго, ён звярнуў увагу, што адзіны шлях па захаванні руінных і часткова захаваных аб`ектаў - гэта іх высокапрафесійная кансервацыя. Сяргей Шарамецьеў падкрэсліў, што мясцовыя ўлады, пачынаючы рэстаўрацыю пэўнага аб`екта, павінны прадумаць, для чаго гэта робіцца, хто туды прыйдзе і што людзі будуць глядзець. "Вельмі важна разумець, што мы фарміруем не толькі аб`ект, але і цалкам інфраструктуру вакол яго", - дадаў ён.

Намеснік міністра таксама паведаміў журналістам, што да канца года ў Мінску плануецца адкрыць корпус Нацыянальнага мастацкага музея на Карла Маркса, 24.

19 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.04.2019
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:349
 
Ключевые слова:
Реставрация Замки Беларуси Ліда Гальшаны
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме