https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Міністэрства аховы здароўя ўстанавіла правілы паводзін у самаізаляцыі людзей, якія прыбылі з-за мяжы


Пра гэта паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Міністэрства аховы здароўя ўстанавіла правілы паводзін у самаізаляцыі людзей, якія прыбылі з краін, дзе рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19. Гэта прадугледжана пастановай міністэрства нумар 24 ад 31 сакавіка 2020 года.

У прыватнасці, грамадзяне, якія прыбылі з-за мяжы, не павінны пакідаць месцы пражывання (знаходжання), у тым ліку наведваць месцы работы (вучобы), магазіны, гандлёвыя цэнтры, аб`екты грамадскага харчавання, спартыўныя, выставачныя і канцэртныя залы, кінатэатры, вакзалы і іншыя месцы масавага знаходжання людзей, за выключэннем выпадкаў крайняй неабходнасці.

Для набыцця тавараў трэба карыстацца паслугамі інтэрнэт-магазінаў. Пры гэтым трэба выключыць непасрэдны кантакт з дастаўшчыкамі тавараў.

Звяртаецца ўвага на неабходнасць выконваць гігіенічныя мерапрыемствы: дасканала мыць рукі з мылам не менш як 20 секунд альбо карыстацца антысептыкам для апрацоўкі рук, а аднаразовыя насавыя хустачкі або сурвэткі ўтылізаваць у закрыты кантэйнер для смецця або пластыкавы пакет.

Пры пагаршэнні стану здароўя (павышэнне тэмпературы цела да 37 градусаў і вышэй, кашаль, задышка) людзям, якія прыбылі з-за мяжы, трэба звярнуцца ў хуткую медыцынскую дапамогу, пазваніўшы па тэлефоне 103 або адправіўшы SMS. Пры гэтым трэба паведаміць аб сваім знаходжанні ў краінах, дзе рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, і аб знаходжанні ў самаізаляцыі.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Як паведамлялася, людзі, якія прыбылі ў Беларусь з краін, дзе рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, на працягу 14 каляндарных дзён з дня прыбыцця ў Беларусь павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі ў дамашніх умовах. Пералік такіх краін апублікаваны на сайце Міністэрства аховы здароўя.

3 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.04.2020
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:25
 
Ключевые слова:
Коронавирус Карантин Самоизоляция Эпидемия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме