https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Будучыня Алімпіяды ў Токіа будзе вырашана ў красавіку


Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) заявіў, што рашэнне аб пераносе Алімпіяды ў Токіа будзе прынята на працягу наступнага месяца.
"МАК у супрацоўніцтве з аргкамітэтам Гульняў-2020 у Токіа, уладамі Японіі і горада Токіа абмяркоўваюць розныя варыянты правядзення Алімпіяды ва ўмовах распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі - аж да пераносу спаборніцтваў. Мы павінны падвесці вынікі гэтых перагавораў на працягу наступных чатырох тыдняў", - адзначаюць у камітэце.

Гульні могуць быць праведзены ў раней вызначаныя тэрміны, таму што ў самой Японіі сітуацыя з каранавірусам паляпшаецца. У той жа час у МАК адзначаюць імклівае распаўсюджванне інфекцыі ў іншых краінах.

Як паведамлялася, у выпадку адмены Алімпіяды ў Токіа гэтым летам японцы страцяць $74,2 млрд. У той жа час міністр Японіі па справах Алімпійскіх гульняў Сейка Хасімота дапускала магчымасць перанясення Гульняў. МАК у сваю чаргу заяўляў аб намеры правесці галоўныя старты чатырохгоддзя ў Токіа ў агавораныя тэрміны. Плануецца, што XXXII летнія Алімпійскія гульні пройдуць з 24 ліпеня па 9 жніўня.

23 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.03.2020
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:319
 
Ключевые слова:
МАК Олимпиада Токио Коронавирус
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме