https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Алімпійскі агонь з Афін прыбыў у Токіа


Спецборт Tokyo 2020 Go! даставіў алімпійскі агонь у прэфектуру Міягі на востраве Хансю, паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі.
Сімвал Алімпійскіх гульняў сустрэлі трохразовы алімпійскі чэмпіён па дзюдо Тадахіра Намура і трохразовая алімпійская чэмпіёнка па барацьбе Саоры Ёсіда. У цырымоніі прынялі ўдзел старшыня арганізацыйнага камітэта "Токіа-2020" Ёсіра Моры, старшыня Нацыянальнага алімпійскага камітэта Японіі і кіраўнік федэрацыі дзюдо Японіі Ясухіра Ямасіта.

"Мы зробім усё магчымае для таго, каб правесці Алімпійскія гульні ў бяспечных і надзейных умовах", - адзначыў Ёсіра Моры. Ён таксама папрасіў выбачэння і параіў паставіцца з разуменнем да таго, што цырымонія ў Афінах і ў Японіі праходзяць па скарочанай праграме з-за сітуацыі з каранавірусам.

Пасля цырымоніі сустрэчы агню Саоры Ёсіда і Тадахіра Намура запалілі агонь у чашы, што нагадвае кветку сакуры. У час цырымоніі ў небе над ваеннай базай Мацусіма праляцела японская пілатажная група "Сіні імпульс", якая пакінула ў небе палосы, пафарбаваныя ў колеры алімпійскіх кольцаў. Алімпійскі агонь перад пачаткам эстафеты па гарадах Японіі будзе выстаўлены ў трох прэфектурах краіны - Міягі, Іватэ і Фукусіма.

Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах пракаментаваў сітуацыю з правядзеннем Гульняў. "Як будзе развівацца сітуацыя, складана прадбачыць. МАК разглядае розныя сцэнарыі. Вядучыя прафесійныя лігі і міжнародныя федэрацыі адклалі свае мерапрыемствы да канца красавіка-мая, а Гульні адбудуцца толькі ў канцы ліпеня", - адзначыў ён.

Эстафета ў Японіі стартуе 26 сакавіка і пройдзе па тэрыторыі 858 гарадоў і вёсак. Агонь Гульняў быў запалены 12 сакавіка ў Алімпіі, а 19 сакавіка перададзены прадстаўнікам Токіа. У 2018 годзе МАК пайшоў насустрач аргкамітэту "Токіа-2020" і дазволіў запаліць алімпійскі агонь не за сто дзён да старту Гульняў, як гэта прынята, а загадзя, каб прымеркаваць яго да даты трагічнага землятруса 2011 года.

У бягучым годзе Гульні плануюць правесці з 24 ліпеня па 9 жніўня. Губернатар Токіа Юрыка Каікэ раней выключыла магчымасць правядзення Алімпійскіх гульняў без гледачоў або іх адмены з-за COVID-19.

20 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.03.2020
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:257
 
Ключевые слова:
Токио Олимпиада Олимпийский огонь Коронавирус
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме