https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Футбалісты "Мінска" заваявалі валявую перамогу ў матчы чэмпіянату Беларусі


Бабруйская "Белшына" не ўтрымала перамогу над футбалістамі "Мінска" ў апошнім матчы першага тура чэмпіянату Беларусі, саступіўшы з лікам 1:3.
22 сакавіка на полі бабруйскага стадыёна імя Аляксандра Пракапенкі гаспадары, якія вярнуліся ў элітны дывізіён пасля трохгадовага перапынку, адкрылі лік на 7-й мінуце пасля дакладнага ўдару былога гульца мінчан Леаніда Ковеля. Прапусціўшы мяч, госці не апусцілі рукі і ў другой палове гульні тройчы паразілі вароты "Белшыны". У складзе "Мінска" вызначыліся Аляксандр Васільеў (з пенальці), Уладзімір Хвашчынскі і Антон Шрамчанка.

На старце 30-га першынства ніхто з прызёраў мінулага сезона не змог дабіцца перамогі. Чэмпіёны краіны футбалісты брэсцкага "Дынама" ў сябе дома згулялі ўнічыю са "Смалявічамі", якія вярнуліся ў вышэйшую лігу, - 1:1, уладальнік срэбра барысаўскі БАТЭ прайграў на выездзе мінскаму "Энергетыку-БДУ" з лікам 1:3, а бронзавы прызёр салігорскі "Шахцёр" у сябе дома ўступіў жодзінскаму "Тарпеда-БелАЗу" з вынікам 0:1. З такім жа лікам мінскае "Дынама", якое заняло ў мінулым годзе 4-е месца, прайграла на сваёй арэне дэбютанту вышэйшай лігі брэсцкаму "Руху".

З першай пяцёркі чэмпіянату краіны 2019 года перамаглі толькі футбалісты "Іслачы", якія адолелі на полі ФК "Мінск" гасцей з гродзенскага "Нёмана" з мінімальнай перавагай - 1:0. З такім жа вынікам "Віцебск" у сябе дома ўзяў верх над "Гарадзеяй". Футбалісты "Слуцка" з лікам 3:1 перайгралі на сваім полі мазырскую "Славію".

23 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.03.2020
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:310
 
Ключевые слова:
Футбол Чемпионат Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме