https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Арганізатары II Еўрапейскіх гульняў узнагароджаны спецыяльным прызам AIPS Еўропа


Аб гэтым паведаміла старшыня Беларускай асацыяцыі спартыўнай прэсы Настасся Марыніна.
Арганізатары II Еўрапейскіх гульняў узнагароджаны спецыяльным прызам AIPS Еўропа на 83-м кангрэсе Міжнароднай асацыяцыі спартыўнай прэсы, які праходзіць 3-6 лютага ў Будапешце (Венгрыя).

Узнагарода арганізатарам Еўрапейскіх гульняў - 2019 была ўручана ў знак прызнання заслуг па забеспячэнні высокага ўзроўню ўмоў работы прэсы ў час мультыспартыўнага форуму. Прыз будзе перададзены ў музей Нацыянальнага алімпійскага камітэта, дзе зойме месца ў экспазіцыі, прысвечанай II Еўрапейскім гульням.

"Дырэкцыя, НАК, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства інфармацыі, нацыянальныя федэрацыі, асацыяцыя спартыўнай прэсы правялі вялікую работу, каб умовы для журналістаў адпавядалі самым высокім сусветным стандартам. І вельмі важна, што ўсе нашы намаганні атрымалі дастойную ацэнку з боку AIPS Еўропа. Многія журналісты наведалі беларускую сталіцу і сталі ўдзельнікамі такой грандыёзнай падзеі, як Еўрапейскія гульні", - дадала Настасся Марыніна.

У сваім выступленні прэзідэнт AIPS Еўропа Чарльз Камензулі адзначыў, што спартыўны форум у Мінску стаў сапраўднай міні-Алімпіядай, для работы прэсы былі створаны выдатныя ўмовы, а самі спаборніцтвы праведзены на самым высокім узроўні, за што яму хацелася б выказаць удзячнасць арганізатарам II Еўрапейскіх гульняў.

На мультыспартыўным форуме ў Мінску працавалі журналісты з 52 краін. Беларускую сталіцу наведалі не толькі еўрапейцы, але і калегі з Аўстраліі, Бангладэш, Бразіліі, Індыі, ЗША і Шры-Ланкі.

Міжнародная асацыяцыя спартыўнай прэсы (AIPS) - міжнародная прафесійная арганізацыя журналістаў, створаная ў 1924 годзе.

Членамі асацыяцыі з`яўляюцца нацыянальныя аб`яднанні спартыўных журналістаў 130 дзяржаў свету, у тым ліку Беларусі. AIPS выступае як пасрэднік паміж міжнароднай прэсай, спартсменамі і спонсарамі, арганізоўвае сходы і семінары для пачынаючых журналістаў.

4 лютага 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.02.2020
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:295
 
Ключевые слова:
Журналистика Спорт в Беларуси II Европейские игры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме