https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія заўзятары выбралі Хрушча талісманам ЧС-2021 па хакеі


Аматары спорту з 15 студзеня па 5 лютага прымалі ўдзел у інтэрнэт-галасаванні па выбары лепшай ідэі для талісмана чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе ў Мінску і Рызе ў 2021 годзе.
Сярод беларускіх удзельнікаў уладальнікам прыза глядацкіх сімпатый стаў Хрушч Майс. Сярод латвійскай аўдыторыі найбольшай увагі ўганараваўся Вожык, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі хакея.

Крэатарам ідэі талісмана, які заваяваў сэрцы беларускай публікі, стаў Дзмітрый Галіноўскі. Канцэпцыю маскота, які спадабаўся латвійскім балельшчыкам, распрацаваў дызайнер Яніс Бурмейстэр. Прысуджэнне прыза глядацкіх сімпатый было заснавана на выніках галасавання карыстальнікаў на сайце Федэрацыі хакея Беларусі і на афіцыйнай старонцы грамадскага аб`яднання ва "Укантакце".

На конкурс ідэй талісмана было даслана больш за 100 заявак ад прадстаўнікоў Беларусі і Латвіі, прычым свае працы дасылалі як прафесійныя мастакі і студыі дызайну, так і звычайныя аматары хакея. У шорт-ліст, прадстаўлены грамадскасці, увайшлі 30 работ.

Што тычыцца выбару афіцыйнага талісмана планетарнага першынства па хакеі, за якога будуць галасаваць члены зорнага журы, то пераможца конкурсу стане вядомы 24 лютага.

Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай пройдзе 7-23 мая 2021 года ў сталіцах Беларусі і Латвіі.

Звязда, 7 лютага 2020
 
Дата публикации:07.02.2020
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:324
 
Ключевые слова:
Талисман Хоккей Чемпионат мира Конкурс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме