https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія спартсмены заваявалі сем узнагарод на этапе КЕ па шорт-трэку ў Польшчы


Беларускія спартсмены атрымалі сем узнагарод на этапе Кубка Еўропы па шорт-трэку ў Польшчы.
Адразу трыма медалямі скарбонку беларускай каманды папоўніла Вольга Талаева. На яе рахунку бронзавыя медалі на дыстанцыях 1000 і 1500 м, а таксама срэбра ў гонцы на 500 м. Яшчэ дзве ўзнагароды прынеслі беларусам эстафетныя спаборніцтвы. Жаночая дружына (Вольга Талаева, Ганна Ізофатава, Кацярына Чыстая, Арына Казлова) атрымала золата. У хлопцаў бронзу заваявалі Іван Лагімахаў, Аляксандр Жарманаў, Георгій Арлоў, Арцём Алятдзінаў.

Яшчэ два медалі атрымала ў Беластоку Кацярына Чыстая, якая выступала ў стартах юніёрак, у групе А. У стартах на 500 м у мінчанкі срэбра і бронза па выніках мнагабор`я.

Этап Кубка Еўропы па шорт-трэку, які завяршыўся ў Беластоку, сабраў на лёдзе мясцовага катка больш за 250 спартсменаў з 15 краін.

25 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.11.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:298
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Шорт-трек Коньки Кубок Европы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме