https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусы заваявалі сем медалёў на першынстве Еўропы U15 па барацьбе ў Грэцыі


У грэцкім Лутракі завяршылася першынство Еўропы па барацьбе сярод юнакоў і дзяўчат не старэйшых за 15 гадоў з удзелам беларускіх спартсменаў.
Юныя беларускія барцы заваявалі на турніры адну залатую і шэсць бронзавых узнагарод. Шэсць з сямі медалёў нашай камандзе прынеслі дзяўчаты. Чэмпіёнкай Еўропы ў вагавой катэгорыі да 58 кг стала Паліна Брагінец, якая ў фінальнай сустрэчы была мацнейшай за расіянку Камелію Хаваеву. На трэцюю прыступку п’едэстала падняліся Анастасія Бялуга (да 42 кг), Васіліса Верамейчык (да 50 кг), Марыя Хрушчова (да 54 кг), Кацярына Гульнік і Дар’я Свістунова (абедзве — да 62 кг). Акрамя таго, у спаборніцтвах па грэка-рымскай барацьбе бронзу ў вазе да 62 кг выйграў беларус Кірыл Васько. 

На наступным тыдні ў сталіцы Азербайджана Баку пройдзе чэмпіянат Еўропы па барацьбе сярод спартсменаў да 23 гадоў. Першымі прызёраў вызначаць прадстаўнікі грэка-рымскага стылю, якія разыграюць медалі 21 і 22 траўня. У чацвер і пятніцу на дыван выйдуць дзяўчаты, а 25 і 26 траўня праграму кантынентальнага форуму завершаць барцы вольнага стылю.

Звязда, 19 траўня 2024
 
Дата публикации:19.05.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:205
 
Ключевые слова:
чемпионат Европы Спорт в Беларуси Юниоры Борьба
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме