https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Эльвіра Герман стала трэцяй у бар`ерным бегу на 100 м у матчы лёгкаатлетаў Еўропы і ЗША


Беларуска Эльвіра Герман заняла трэцяе месца ў бегу на 100 м з бар`ерамі ў лёгкаатлетычным матчы Еўропа - ЗША ў Мінску.
Эльвіра Герман зрабіла фальстарт, пасля якога перастрахавалася і пачала забег крыху пазней за саперніц. Тым не менш беларуска змагла прыбавіць на фінішы і ў выніку заняла трэцяе месца з рэзультатам 12,92 сек.

Першай фінішавала амерыканка Шарыка Нелвіс - 12,80 сек., другая пазіцыя ў польскай спартсменкі Караліны Калечак - 12,86 сек. Украінка Юлія Леўчанка выйграла спаборніцтвы ў сектары для скачкоў у вышыню з рэзультатам - 2 м 02 см, гэта яе лепшы скачок у кар`еры.

Другое месца заняла яшчэ адна ўкраінская спартсменка Ірына Герашчанка - 1 м 98 см, трэцяя падагульняючая пазіцыя з такім жа рэзультатам у расіянкі Марыі Ласіцкене. Беларуска Карына Дзямідзік пераадолела планку на вышыні 1 м 87 см і заняла 6-е месца.

11 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.09.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:215
 
Ключевые слова:
Матч Европа-США Лёгкая атлетика Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме