https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кацярына Карстэн аб`явіла аб завяршэнні кар`еры


Двухразовая алімпійская чэмпіёнка ў акадэмічным веславанні Кацярына Карстэн аб`явіла аб завяршэнні кар`еры. Аб гэтым беларуская спартсменка заявіла сёння на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі.
"Я хачу аб`явіць аб завяршэнні сваёй спартыўнай кар`еры і ў сувязі з гэтым падзякаваць усім, хто дапамагаў, падтрымліваў і арганізоўваў маю падрыхтоўку. Гэта Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальны алімпійскі камітэт, федэрацыя па веславанні, а таксама сваім напарніцам, урачам, масажыстам, партнёрам па камандзе, мужу, балельшчыкам, журналістам", - сказала Кацярына Карстэн.

Спартсменка адзначыла, што рыхтавалася да восьмай Алімпіяды ў сваёй кар`еры, але напярэдадні ліцэнзійнага чэмпіянату свету, які праходзіць з 25 жніўня па 1 верасня ў Лінцы, Кацярына Карстэн зламала рабро і вырашыла прапусціць сусветны форум і завяршыць кар`еру.

Праслаўленая спартсменка дадала, што цяпер Беларуская федэрацыя веславання дапамагае падабраць прыдатную работу, але не ў ролі трэнера. Плануецца, што Кацярына Карстэн з Германіі, дзе цяпер жыве яе сям`я, пераедзе ў Беларусь.

Таксама яна 2 верасня прыме ўдзел у алімпійскім уроку "Веды - сіла!", які пройдзе ў Зале алімпійскай славы Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.

Кацярына Карстэн з`яўляецца першай двухразовай алімпійскай чэмпіёнкай (1996, 2000) у гісторыі незалежнай Беларусі і шасціразовай чэмпіёнкай свету (1997, 1999, 2005, 2006, 2007, 2009). Узнагароджана ордэнам Айчыны I, II і III ступеней, ордэнам Пашаны, медалём "За працоўныя заслугі". Лаўрэат прэміі "Беларускі спартыўны Алімп".

29 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.08.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:310
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Гребля Екатерина Карстен
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме