https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Футбалісты БАТЭ выйшлі ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы, "Шахцёр" пакідае еўракубкі


Футбалісты БАТЭ прабіліся ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы, адолеўшы па суме дзвюх сустрэч чэмпіёна Босніі і Герцагавіны "Сараева".
Тыдзень таму ў Зеніцы барысаўчане выйгралі з лікам 2:1, а на сваёй арэне згулялі ўнічыю 0:0. На працягу ўсёй сустрэчы госці мелі невялікую перавагу, але рэалізаваць яе не змаглі.

У барацьбе за выхад у групавы этап Лігі Еўропы БАТЭ згуляе з пераможцам пары "Астана" (Казахстан) - "Валета" (Мальта). У іх першай гульні "Астана", у складзе якой выступае беларускі паўабаронца Іван Маеўскі, разграміла мальтыйцаў з лікам 5:1.

Салігорскі "Шахцёр" пасля гасцявога паражэння ад італьянскага "Тарына" (0:5) меў мала шанцаў пераадолець бар`ер 3-га кваліфікацыйнага раўнда. На полі мінскага стадыёна "Дынама" каманда Сяргея Ташуева згуляла лепш, чым у Турыне, завяршыўшы гульню ўнічыю - 1:1. Гарнякі прапусцілі мяч на 80-й хвіліне пасля ўдару Сімонэ Дзадзы, а ў самым канцы гульні Мікалай Януш з пенальці зраўнаваў рэзультат.

У матчах плэй-оф ЛЕ турынскі клуб, хутчэй за ўсё, сустрэнецца з англійскім "Вулверхэмптанам", які ў першай гульні ў Ерэване разграміў армянскі "Пюнік" з рэзультатам 4:0.

Матчы за выхад у групавы этап Лігі Еўропы адбудуцца 22 і 29 жніўня.

16 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.08.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:307
 
Ключевые слова:
Лига Европы Футбол БАТЭ Спорт в Беларуси Барысаў
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме