https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія барцы заваявалі шэсць узнагарод на турніры памяці Алега Караваева


Беларускія атлеты заваявалі шэсць медалёў - чатыры залатыя і два бронзавыя - на міжнародным турніры па грэка-рымскай барацьбе памяці Алега Караваева, які завяршыўся ў мінскім Палацы спорту.
На вышэйшую прыступку п`едэстала гонару ўзняліся беларусы Павел Лях (вагавая катэгорыя 77 кг), Віктар Сасуноўскі (82 кг), Радзік Куліеў (87 кг) і Сяргей Старадуб (97 кг).

Бронзавыя медалі дасталіся іх партнёрам па камандзе Уладзіславу Манкевічу (72 кг) і Кірылу Маскевічу (87 кг).

У камандным заліку беларускія спартсмены занялі першае месца, на другой пазіцыі размясціліся атлеты з Расіі - 10 узнагарод (2 залатыя, 1 срэбная і 7 бронзавых), замкнулі тройку мацнейшых барцы з Турцыі - 5 медалёў (1 залаты і 4 срэбныя).

Найтэхнічным барцом турніру прызнаны срэбны прызёр Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра японец Сінобу Ота.

Старшыня Беларускай федэрацыі барацьбы Камандар Маджыдаў адзначыў высокую канцэнтрацыю на дамашніх спаборніцтвах.

"На турнір прыехала вельмі шмат сапернікаў, у тым ліку з Азіі. Для беларускай каманды гэта была добрая магчымасць паглядзець сапернікаў перад будучым чэмпіянатам свету па барацьбе ў Казахстане", - сказаў ён.

У мінскім турніры прынялі ўдзел больш за 230 спартсменаў з 20 краін. Беларусь прадставілі 24 атлеты ў дзевяці вагавых катэгорыях.

Гэтыя спаборніцтвы мелі статус кваліфікацыйных. Больш высокі рэйтынг атлета ў статыстыцы Міжнароднай федэрацыі барацьбы дае права выступіць без адбору на чэмпіянаце свету, які пройдзе ў верасні бягучага года ў Нур-Султане.

29 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.07.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:233
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Борьба
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме