https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Па Мінску едзіць рарытэтны аўтобус ЗІС-8


Гэтым летам можна ўбачыць сталіцу з вокнаў легендарнага аўтобуса ЗІС-8 — такія ў Савецкім Саюзе выпускалі ў 30-я гады мінулага стагоддзя.
Як выглядаў транспартны сродак? Перагледзьце фільм «Месца сустрэчы змяніць нельга» — тамтэйшы «Фердынанд» і ёсць той самы аўтобус, праўда, сабраны наноў уручную.

Да нашых дзён ніводная з машын не захавалася, бо корпус іх вырабляўся з дрэва і праз пэўны час зношваўся ўшчэнт. Але ў Мінску энтузіясты за 1,5 года сабралі дакладную рэпліку ЗІС-8 з дубовымі лаўкамі і рассоўнымі вокнамі і запрасілі гасцей і жыхароў сталіцы на экскурсіі.

Адпраўленне — ад мінскай ратушы ў 12, 14, 16, 18 і 20 гадзін. Дзеці да 10 гадоў едуць бясплатна, астатнім пасажырам паездка абыдзецца ў 25 рублёў.

На маршруце мноства знакавых месцаў: Палац спорту, стэла «Мінск — горад-герой» і новы Дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, парк Перамогі, Сувораўскае вучылішча, Траецкае прадмесце, будынкі ГУМа і Галоўпаштамта, Прывакзальная плошча і стадыён «Дынама», асучасненая вуліца Кастрычніцкая, цырк, плошча Перамогі, раён Асмалоўкі і Вялікі тэатр Беларусі, тусовачная Зыбіцкая, Палац Рэспублікі і тэатр Янкі Купалы — аглядная экскурсія ў мінулае з руска- і англамоўным аўдыягідам доўжыцца каля 1,5 гадзіны.

«Падчас экскурсіі мы робім спецыяльны прыпынак на адной з самых фотагенічных вуліц Мінска — Кастрычніцкай, — расказваюць арганізатары праекта «Рэтра-аўтобус», — і яшчэ ніхто не ўпусціў магчымасці прагуляцца, паглядзець стрыт-арт-аб`екты і зрабіць тут запамінальныя здымкі. Тым больш рэквізіт, старыя савецкія чамаданы, у нас заўжды з сабой».

Аўтар: Вікторыя Захарава
Звязда, 2 жніўня 2019
 
Дата публикации:02.08.2019
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:254
 
Ключевые слова:
Туризм в Беларуси Мінск Экскурсии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме