https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія спартсмены 25 чэрвеня заваявалі 3 залатыя медалі II Еўрапейскіх гульняў


Беларускія спартсмены 25 чэрвеня сталі ўладальнікамі трох узнагарод II Еўрапейскіх гульняў, прычым усе яны - залатыя.
Золата здабыў вельмі спрактываны велагоншчык Васіль Кірыенка, якому не было роўных у індывідуальнай гонцы з раздзельным стартам. Для яго гэта другое золата Еўрапейскіх гульняў - у Баку-2015 ён таксама быў пераможцам у гэтай дысцыпліне.

Далей пачын падхапілі батутысты. Ганна Ганчарова і Марыя Махарынская сталі чэмпіёнкамі ў сінхронных скачках, а вынік залатога дня беларускай каманды падвёў Уладзіслаў Ганчароў, які заваяваў медаль вышэйшай пробы ў індывідуальных скачках.

Цяпер у медальнай скарбонцы беларускай зборнай 41 узнагарода (14 залатых, 9 срэбных, 18 бронзавых), яна па-ранейшаму займае другое месца ў агульнакамандным медальным заліку. Наперадзе расіяне - 53 (24, 13, 16), на трэцім месцы спартсмены Грузіі - 20 (6, 5, 9).

25 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.06.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:337
 
Ключевые слова:
II Европейские игры Спорт в Беларуси Медальный зачёт Велоспорт Батут
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме