https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Юрый Шчарбацэвіч заваяваў срэбра спаборніцтваў па кулявой стральбе на II Еўрапейскіх гульнях


Беларус Юрый Шчарбацэвіч стаў срэбным прызёрам на турніры па кулявой стральбе II Еўрапейскіх гульняў,
У кваліфікацыйным раўндзе стральбы з малакалібернай вінтоўкі з трох становішчаў на 50 м беларускі спартсмен набраў трэцюю суму балаў.

У фінальным раўндзе Юрый Шчарбацэвіч да апошняга змагаўся за золата з расійскім стралком Сяргеем Каменскім, але ўсё ж застаўся на другой падагульняючай пазіцыі.

Бронза ў актыве венгра Іштвана Пені.

Раней у ціры імя маршала С.Цімашэнкі ў спаборніцтвах жанчын у стральбе з малакалібернага пісталета на 25 м чэмпіёнкай стала грачанка Ганна Каракакі. Срэбра заваявала швейцарка Хайдзі Дытхельм, бронза ў балгаркі Антаанэты Боневай.

Беларускія спартсменкі ў гэтым відзе праграмы ў фінал не прайшлі - Вікторыя Чайка заняла 21-е месца, Кацярына Кручанок апынулася на 27-й пазіцыі.

Пазней без удзелу беларусаў мужчыны вызначаць прызёраў у скораснай стральбе з малакалібернага пісталета на 25 м.

Турнір майстроў кулявой стральбы завершыцца 28 чэрвеня.

26 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.06.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:317
 
Ключевые слова:
II Европейские игры Спорт в Беларуси Пулевая стрельба
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме