https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


II Еўрапейскія гульні былі святам яркіх незабыўных уражанняў і моцных эмоцый


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўрачыстага закрыцця спартыўнага форуму.
"Гэта было свята яркіх незабыўных уражанняў і моцных эмоцый. Было ўсё - радасць, шчасце і расчараванне. Такі яго вялікасць спорт. Гэта было свята дружбы і яднання, гарачага запалу спаборніцтваў, якія з`ядналі мільёны жыхароў Еўропы ў адну вялікую сям`ю, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Але перш за ўсё мы падарылі яго сабе, беларусам - як сведчанне нашых магчымасцей і таго, што мы горы можам звярнуць. Але толькі тады, калі мы разам".

"Для гасцей мы шырока расчынілі ўсе дзверы Беларусі - краіны сярэднееўрапейскіх памераў, што жыве і развіваецца па сваіх законах і традыцыях, якія ідуць з глыбокай даўніны стагоддзяў. Краіны, якая не стварае праблем і не выстаўляе прэтэнзій суседзям. Яны ў нас, гэтыя суседзі, вельмі розныя. І ладзіць з імі часам няпроста", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на працягу дзесяці дзён на мінскіх арэнах панавала цёплая атмасфера ўзаемапавагі, якую стваралі жыхары і госці Беларусі - усе, хто любіць спорт, верыць у сілу алімпійскай місіі, нацэленай на захаванне міру на зямлі. "Увасабленнем гэтай вялікай ідэі стала Полымя міру - сімвал II Еўрапейскіх гульняў", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт звярнуўся да гасцей Беларусі і горада-героя Мінска: "Вы наведалі краіну прыгожую і вельмі ўтульную для жыцця і адпачынку. Пазнаёміліся з добрым і працавітым народам, які жыве без войнаў, узрушэнняў і канфліктаў. І, калі вы зноў захочаце пачуць цішыню, прыязджайце да нас у Беларусь".

"Мы закрываем ІІ Еўрапейскія гульні. Але не развітваемся, а гаворым: "Да новых сустрэч". У любы час. Сустрэч у Беларусі. Тут заўсёды будуць рады вам. Вядома, усе мы з нецярпеннем будзем чакаць наступныя Еўрапейскія гульні. І няхай іх гісторыя будзе доўгай і слаўнай!" - пажадаў кіраўнік дзяржавы.

1 ліпеня 2019, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:01.07.2019
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:398
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси II Европейские игры Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме