https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская самбістка Анжэла Жылінская стала чэмпіёнкай ІІ Еўрапейскіх гульняў


У фінальным паядынку вагавой катэгорыі да 72 кг Анжэла Жылінская перамагла грузінскую спартсменку Ніно Адзелашвілі.
Беларуская самбістка Анжэла Жылінская стала чэмпіёнкай II Еўрапейскіх гульняў. "Рабіла ўсё, што гаварыў трэнер да схваткі, і дзякуючы гэтаму ўдалося выйграць. Я вельмі доўга ішла да гэтай перамогі. Тым не менш, ёсць яшчэ моманты, якія трэба дапрацаваць", - сказала журналістам Анжэла Жылінская.

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па самба Вячаслаў Кот адзначыў, што раніца для нацыянальнай каманды пачалася цяжка, адчуваўся груз адказнасці. Паводле яго слоў, было шмат складаных паядынкаў.

На турніры па самба II Еўрапейскіх гульняў спаборнічаюць 144 атлеты за 18 камплектаў узнагарод. Спаборніцтвы завершацца 23 чэрвеня ў мінскім Палацы спорту.

22 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.06.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:232
 
Ключевые слова:
II Европейские игры Спорт в Беларуси Борьба Самбо
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме