https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Берасцейцы саступілі мінчанам у дынамаўскім дэрбі чэмпіянату Беларусі


Футбалісты брэсцкага "Дынама" не змаглі вярнуцца на першае месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі, саступіўшы на сваім полі мінскім дынамаўцам.
Лёс паядынку вырашыўся ў канцы другога тайма, калі былі забіты ўсе 3 галы.

На 80-й мінуце Дзмітрый Біланог вывеў мінчан наперад, праз дзве мінуты Аляксандр Наёк аднавіў раўнавагу, а на 85-й мінуце гульні Дзмітрый Біланог забіў свой другі гол і прынёс вікторыю мінскаму "Дынама" - 2:1.

Пераможцам першага круга стаў дзеючы чэмпіён краіны барысаўскі БАТЭ, які разграміў у сябе дома жодзінскае "Тарпеда- БелАЗ" з лікам 4:1.

Вынікі іншых сустрэч 15-га тура:

"Дняпро" (Магілёў) - "Энергетык-БДУ" (Мінск) - 3:4,
"Мінск" - "Іслач" (Мінскі раён) - 3:3,
"Тарпеда" (Мінск) - "Гомель" - 1:2,
"Нёман" (Гродна) - "Слуцк" - 0:0.

Матчы "Славія" (Мазыр) - "Віцебск" і "Гарадзея" - "Шахцёр" (Салігорск) перанесены на больш познія тэрміны.

Становішча ў групе лідараў:

БАТЭ - 37 пунктаў (15 матчаў),
"Дынама" (Брэст) - 36 (15),
"Шахцёр" - 31 (14),
"Дынама" (Мінск) - 28 (15).

Замыкае турнірную табліцу сталічнае "Тарпеда", у якога ўсяго 6 балаў, у "Дняпра" 10 ачкоў, у "Гомеля" - 12, у "Мінска" - 13 заліковых балаў.

15 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.07.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:342
 
Ключевые слова:
Футбол Чемпионат Республики Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме