https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Японцы лідзіруюць у медальным заліку летняй Універсіяды, беларусы - 25-я


Пасля 11 дзён спаборніцтваў ХХХ Сусветнай летняй Універсіяды, якая праходзіць у Неапалі, на рахунку беларускай зборнай тры медалі (1 залаты, 1 срэбны, 1 бронзавы).
Беларуская каманда ў агульным медальным заліку займае 25-е месца.

Лідзіруе зборная Японіі - 55 узнагарод (22 залатыя, 16 сярэбраных, 17 бронзавых), на другой пазіцыі размясціліся атлеты з ЗША - 49 медалёў (21 залаты, 16 срэбных, 12 бронзавых).

Замыкаюць тройку мацнейшых спартсмены з Кітая, на іх рахунку 35 узнагарод (20 залатых, 11 срэбных, 4 бронзавыя).

Першую ўзнагароду зборнай Беларусі заваяваў плывец Рыгор Пякарскі на дыстанцыі 50 м батэрфляем, стаўшы трэцім. Таксама на рахунку зборнай серабро гімнаста Ягора Шарамкова ў апорным скачку, на вышэйшую прыступку п`едэстала гонару падымалася спартсменка ў бегу на 200 м Хрысціна Ціманоўская.

У Неапалі беларусы пэўныя надзеі на высокія месцы звязваюць з выступам у мастацкай гімнастыцы, каманда ўжо кваліфікавалася ў фіналы практыкаванняў з абручом і мячом, а сёння выступіць з булавамі і стужкай.

Летняя Універсіяда завершыцца ў Італіі 14 ліпеня. У спаборніцтвах прымаюць удзел каля 8 тыс. атлетаў са 170 краін, разыгрываюцца 222 камплекты медалёў.

На летняй Універсіядзе 2017 года ў кітайскім Тайбэі беларускія спартсмены заваявалі дзевяць узнагарод: тры залатыя, чатыры срэбныя і дзве бронзавыя.

12 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.07.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:251
 
Ключевые слова:
Универсиада Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме