https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская тэнісістка Ірына Шымановіч прабілася ў 1/2 фіналу турніру ў Нур-Султане


У чвэрцьфінале беларуска за 2,5 гадзіны адолела нямецкую тэнісістку Вівіян Хайзэн (448) - 6:4, 4:6, 6:4.
Беларуская тэнісістка Ірына Шымановіч (535-ы нумар сусветнага рэйтынгу) прабілася ў паўфінал турніру ў Нур-Султане.

20 ліпеня ў барацьбе за выхад у фінал Ірына Шымановіч згуляе з чэшскай тэнісісткай Марыяй Боўзкавай (104). У другім суботнім паўфінале грузінка Марыям Балквадзэ (225) сустрэнецца з сербкай Наталляй Косціч (250).

На мужчынскім турніры ў казахстанскай сталіцы беларус Ягор Герасімаў (137) у сённяшнім чвэрцьфінальным паядынку саступіў прадстаўніку Узбекістана Хумаюну Султанаву (383) - 7:6 (8:6), 6:7 (1:7), 4:6. Сустрэча прадаўжалася 2 гадзіны 20 хвілін.

На старце беларус перайграў расіяніна Канстанціна Краўчука (462) - 7:5, 6:4, а ў 1/8 фіналу перамог японца Сюці Секігуці (516) - 6:2, 6:0.

Вечарам беларускі тэнісіст Ілья Івашка (141) у чвэрцьфінале турніру ў амерыканскім Ньюпарце сустрэнецца з французам Уга Умберам (48).

19 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.07.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:197
 
Ключевые слова:
Теннис Спорт в Беларуси Нур-Султан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме