https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Цяпер дакладна: Польшча прыме III Еўрапейскія гульні


Раней паведамлялася, што толькі гэтая краіна прапанавала правесці наступны еўрапейскі мультыспартыўны форум на сваёй тэрыторыі.
Наступныя Еўрапейскія гульні пройдуць у 2023 годзе ў Польшчы, такое рашэнне прынялі на генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, якая прайшла ў Мінску.

Раней паведамлялася, што Польшча стала адзінай краінай прэтэндэнткай на правядзенне наступнага еўрапейскага мультыспартыўная форуму, прапанаваўшы ў якасці горада-гаспадара спаборніцтваў Кракаў.

Паведамлялася таксама, што расійская Казань збіраецца падаць заяўку на правядзенне спаборніцтваў, але гэты намер не пацвердзіўся.

Рашэнне аб тым, дзе ўсё ж такі пройдуць III Еўрапейскія гульні, было прынята 22 чэрвеня ў Мінску. Імкненне Польшчы падтрымалі ўсе 50 еўрапейскіх нацыянальных алімпійскіх камітэтаў. Адпаведна, наступны мультыспартыўны форум пройдзе ў Кракаве і іншых гарадах Малапольскага ваяводства ў 2023 годзе.

Мінск, 22 чэрвеня 2019
Sputnik
 
Дата публикации:22.06.2019
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:387
 
Ключевые слова:
III Европейские игры Польша
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме