https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Азаранка і Барці выйгралі парны разрад тэніснага турніру ў Рыме


У фінале адзіночнага разраду чэшка Караліна Плішкава перамагла брытанку Ёхану Конці.
Вядомая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ў пары з аўстралійкай Эшлі Барці стала пераможцай парнага разраду турніру катэгорыі "Прэм`ер" у Рыме.

Агульны прызавы фонд спаборніцтвы складае 3,4 мільёна долараў.

У вырашальным паядынку беларуска і аўстралійка змагаліся з немкай Ганнай-Ленай Грэнефельд і прадстаўніцай Нідэрландаў Демі Схюрс (4:6, 6:0, 10:3).

Для Азаранкі гэты тытул WTA ў парным разрадзе стаў восьмым у кар`еры, для Барці - дзесятым.

У фінале адзіночнага разраду чэшка Караліна Плішкава (сёмая ракетка свету) аказалася мацней за брытанку Ёхану Конці, якая займае 42-е месца ў сусветным рэйтынгу (6:3, 6:4).

Sputnik, 20 траўня 2019
 
Дата публикации:20.05.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:288
 
Ключевые слова:
Теннис Спорт в Беларуси Парный разряд
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме