https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусы вярнуліся з першай сваёй афрыканскай гонкі з перамогай - у тым ліку і для свайго новага грузавіка капотнай кампаноўкі


Пераможцы ралі-рэйду Morocco Desert Race, каманда "МАЗ-СПОРТаўта", вярнулася ў сераду ў Мінск, гоншчыкаў сустракалі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.
Першае месца ў заліку грузавікоў заваяваў экіпаж Сяргея Вязовіча на новым "капотніку", які ўпершыню выехаў на гоначную трасу. Трэцяе месца - у Аляксея Вішнеўскага. Гаворачы аб гонцы, кіраўнік каманды адзначыў, што для "капотніка" гэта быў свайго роду эксперымент - ніхто не ведаў, як сябе праявіць машына.

"Гонка для нас была новая, мы паехалі туды, каб паэксперыментаваць, але ўсё склалася ўдала, і мы дзвюма машынамі стаялі на подыуме", - распавёў Вязовіч на прэс-канферэнцыі.

Ён адзначыў, што новы каміён паводзіў сябе вельмі прадказальна і сур`ёзных паломак не было. "Мяжу (магчымасцяў грузавіка) мы яшчэ не намацалі", - падкрэсліў пілот.

Вязовіч падзякаваў усім тым, хто падтрымліваў каманду на працягу ўсёй гонкі, якая даказала, што "наша тэхніка і людзі зроблены са сталі".

Мінск, 24 красавіка 2019
Sputnik
 
Дата публикации:24.04.2019
Тематика:Товары из Беларуси, Спорт и Туризм
Просмотров:553
 
Ключевые слова:
МАЗ-СПОРТавто Спорт в Беларуси Ралли Morocco Desert Race
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме