https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аліна Змушко пабіла рэкорд Беларусі ў стаметроўцы брасам, які трымаўся з 1992 года


На адкрытым чэмпіянаце Беларусі па плаванні ў Брэсце ўстаноўлены новыя нацыянальныя рэкорды.
У спаборніцтвах жанчын на дыстанцыі 100 м брасам Аліна Змушко пабіла рэкорд Беларусі, выйграўшы фінальны заплыў з рэзультатам 1 мін 07,94 сек.

Ранейшы рэкорд у гэтай дысцыпліне (1 мін 08,00 сек) быў устаноўлены Аленай Рудкоўскай на Алімпійскіх гульнях-1992 у іспанскай Барселоне. Сусветны рэкорд у гэтым відзе належыць амерыканцы Лілі Кінг (1 мін 04,13 сек).

Адзін з лідараў мужчынскай зборнай Беларусі Ілья Шымановіч устанавіў новы рэкорд на дыстанцыі 50 м брасам. Сёння ў фінальным заплыве Ілья Шымановіч паказаў рэзультат 26,55 сек, што з`яўляецца другім вынікам сезона ў свеце. Ён палепшыў свой рэкорд, які быў устаноўлены сёння раніцай у папярэднім заплыве (26,57 сек). Сусветны рэкорд на гэтай дыстанцыі належыць брытанцу Адаму Піці (25,95 сек).

19 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.04.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:396
 
Ключевые слова:
Плавание Рекорд Чемпионат Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме