https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Арына Сабаленка перамагла ў 1/16 фіналу турніру ў Чарльстане


Дзясяты нумар сусветнага рэйтынгу беларуска Арына Сабаленка атрымала першую перамогу на турніры ў амерыканскім Чарльстане з прызавым фондам $820 тыс.
У паядынку 1/16 фіналу з украінкай Кацярынай Казловай, якая займае 99-е месца ў рэйтынгу WTA, беларуская тэнісістка прайграла першую партыю 3:6. У другім сэце Арына Сабаленка ўступала 0:2, але затым змагла сабрацца і выйграла 6:3. У вырашальнай партыі беларуска таксама мела перавагу і зноў выйграла з тым жа лікам 6:3. Сустрэча працягвалася дзве гадзіны.

Цяпер у матчы за выхад у чвэрцьфінал Арына Сабаленка згуляе з прадстаўніцай Пуэрта-Рыка Монікай Пуіг (63-і нумар сусветнага рэйтынгу).

На старце парнага разраду беларуска Лідзія Марозава і японка Сюко Ааяма выйгралі ў інтэрнацыянальнага тандэма Сафія Кенін (ЗША) / Фані Столар (Венгрыя) - 6:4, 6:3. У чвэрцьфінале беларуска-японскі дуэт сустрэнецца з нямецка-польскай парай Анна-Лена Гронефельд / Алісія Расольска.

У 1/8 фіналу турніру ў мексіканскім Мантэрэі, прызавы фонд якога складае $250 тыс., беларуска Вікторыя Азаранка (67) будзе сапернічаць с казахстанскай тэнісісткай Зарынай Дыяс (107).

Турніры ў ЗША і Мексіцы завершацца 7 красавіка.

4 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.04.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:485
 
Ключевые слова:
Теннис Спорт в Беларуси Арына Сабаленка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме