https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сабаленка прабілася ў 1/4 фіналу турніру WTA-1000 у Мадрыдзе


Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прабілася ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі WTA-1000 у Мадрыдзе з прызавым фондам 7,8 млн. еўра.
У 1/8 фіналу другая ракетка планеты перайграла амерыканскую тэнісістку Даніэль Колінз, якая займае 15-е месца ў сусветным рэйтынгу, — 4:6, 6:4, 6:3. Матч працягваўся 2 гадзіны 25 хвілін. Да гэтага паражэння Колінз атрымала 15 вікторый запар, выйграўшы пры гэтым турніры ў Маямі і Чарльстане.

У чвэрцьфінале саперніцай беларускі будзе расіянка Міра Андрэева (43 нумар рэйтынгу WTA). Сабаленка стартавала ў Мадрыдзе з перамогі над польскай тэнісісткай Магдай Лінет (48) — 6:4, 3:6, 6:3, а ў 1/16 фіналу таксама ў трохсетавым паядынку адолела амерыканку Робін Мантгомеры (183) — 6:1, 6 :7 (5:7), 6:4. У фінале мінулага мадрыдскага турніру Арына Сабаленка перамагла Ігу Свёнтэк, а ў 2021 годзе была мацнейшай за аўстралійку Эшлі Барці.

Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (26) спачатку выйграла ў прадстаўніцы Германіі Таццяны Марыі (67) — 6:3, 6:1, а затым уступіла іспанцы Сары Сарыбес Торма (55) — 6:7 (0:7), 3: 6.

Жаночыя спаборніцтвы на адкрытых кортах іспанскай сталіцы завершацца 5 мая.

Звязда, 30 красавіка 2024
 
Дата публикации:30.04.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:280
 
Ключевые слова:
Теннис Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме